Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

86

Сітуацыя са снегападам – пад кантролем

25.01.2012
Старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня падпісаў распараджэнне “Аб неадкладных мерах па забеспячэнні жыцця-дзейнасці раёна ў сувязі з метэаўмовамі”. Прыняцце дадзенага дакумента абумоўлена складанымі ўмовамі надвор’я, снегападамі. Таму згодна з тэлеграмай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняты меры па бесперабойным забеспячэнні  работы  ўсіх  аб’ектаў жыццядзейнасці раёна. Запатрабавана ад кіраўніцтва ДРБУ №124 прыняць усе меры па расчыстцы дарог ад снегу ў кругласутачным рэжыме. Дырэктару ЖКГ Г. А. Карэеву неабходна ўзяць пад асабісты кантроль работу кацельняў, прымаць аператыўныя меры па ўхіленні аварый у сістэме цепла- і водазабеспячэння, арганізаваць ачыстку гарадскіх вуліц ад снегу. Раённая служба электрычных сетак за-клікана аператыўна ўхіляць аварыйныя сітуацыі ў сістэме энергазабеспячэння раёна, а ўпраўленню райсельгасхарчу неабходна арганізаваць у кожнай сельгасарганізацыі работы па ачыстцы ад снегу і лёду дахаў вытворчых памяшканняў і расчыстцы дарог да аб’ектаў агульнага карыстання. Канкрэтныя задачы пастаўлены перад УАЗ “Капыльская ЦРБ”, праўленнем райспажыўтаварыства, РАУС, рэдакцыяй газеты “Слава працы”. Для ажыццяўлення кантролю і кіравання ліквідацыяй наступстваў надвор’я створана рабочая група на чале з кіраўніком раёна А. Жданенем. Марыя ШЭІНА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей