Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

На кладбище возле каплицы Святого Роха в Копыле прошло богослужение

16.08.2023
Вялікая колькасць людзей з самага ранку 16 жніўня з кветкамі ў руках прыйшлі на старыя «польскія» могілкі ў Капылі. У гэты дзень адбылася ўрачыстасць у гонар Святога Роха. Па традыцыі вернікі абходзілі капліцу тры разы, маліліся за памерлых, ускладалі кветкі на могілкі, пісалі запіскі і ставілі свечкі. - Святы Рох з’яўляецца апекуном ад розных хвароб, - кажа пробашч касцёла Святых Пятра і Паўла ў г. Капылі Андрэй Калядка. – Многія вераць у цуд, які адбыўся ў 90-х гадах. Некалі да каплічкі Св. Роха прывезлі жанчыну, якая не магла хадзіць. Людзі, якія яе трымалі, разам абышлі вакол капліцы тры разы, а пасля занеслі яе ўнутр. Пасля жанчына выйшла на сваіх нагах. Трэба адзначыць, што ў час эпідэміі каронавіруса вернікі таксама маліліся пра заступніцтва Святога Роха. Мы заўсёды звяртаемся з падзякай да ўсіх прысутных. Вельмі добра, што яны прыходзяць, але ж самае галоўнае, каб яны паспавядаліся і прынялі святую Камунію. Вельмі важна, каб у кожнага з іх была моцная вера. Айцец Андрэй Калядка правёў урачыстую Імшу, вернікі разам з ім памаліліся за святога Роха, які некалі дапамагаў хворым. Пасля па жаданні прысутных адбылося асвячэнне могілак. Наталля ДАВЫДЗЕНКА Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей