22
Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 9)
25.01.2012
ЗЛЁТ. раённы злёт перадавікоў плануецца правесці 17 лютага 2012 года, дзе будуць
ушанаваны лепшыя работнікі народнай гаспадаркі Капыльшчыны.
ВЫНІКІ І ПЛАНЫ. У сельгасарганізацыях Капыльшчыны ідзе абарона бізнес-планаў. Камісія ў складзе старшыні райвыканкама Анатоля Жданені, першага намесніка старшыні начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ірыны Кісляк і яе першага намесніка начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталя Ракевіча выязджае ў гаспадаркі, дзе заслухоўвае справаздачы кіраўнікоў і спецыялістаў аб рабоце за 2011 год і прымае абарону планаў на 2012-ы. Таксама камісія наведвае жывёлагадоўчыя аб’екты, якія сёлета будуць рэканструяваны.
ПАГАЛОЎЕ. На пачатак бягучага года ва ўласных гаспадарках вяскоўцаў утрымлівалася 614 кароў. Сама болей — 66 — у населеных пунктах, размешчаных на тэрыторыі РСУП “Бабоўня”, толькі адна карова — у ЗАТ “Жыліхава”.
УГНАЕННІ. Пад яравую сяўбу 2012 года гаспадаркамі раёна ўнесена 24 875 тон арганічных угнаенняў, што складае 58% да вывезеных 650 тыс. тон.
ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ. Нягледзячы на зімовае надвор’е, у сельскіх населеных пунктах раёна актывізуюцца работы па добраўпарадкаванні. На дадзены момант вядзецца інвентарызацыя старых пабудоў і выяўленне прычын парушэння санітарнага рэжыму.
КАДРЫ. Ва УАЗ “Капыльская ЦРБ” працуюць 677 чалавек, у тым ліку 64 урачы, 310 чалавек – сярэдні медыцынскі персанал. Укамплектаванасць урачамі складае 65% (55,5% — у 2010 г.).
КАНЦЭРТЫ. За мінулы год у раённым Цэнтры культуры было арганізавана дзевяць прывазных прафесійных канцэртаў з удзелам эстрадных выканаўцаў, народных калектываў Беларусі і інш., а таксама тры дзіцячыя прадстаўленні.
ДАІ. 27 студзеня будзе праведзены адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Разам да ўзаемаразумення».
Поделиться
Комментарии