Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

О своем трудовом пути рассказывает председатель Копыльского районного Совета депутатов Ирина Кисляк

03.08.2023
Медалі даюць не проста так... Днямі з Мінаблвыканкама прыйшла вестка аб узнагароджванні медалём «За бездакорную службу» старшыні Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірыны Кісляк. Амаль сорак гадоў яна аддала служэнню на карысць нашай дзяржавы. Няўжо магла ўявіць сабе простая цімкавіцкая дзяўчынка, што будзе займаць адну з галоўных пасад у раёне? Вядома ж, не. Пачынаючы з дзяцінства, як кажуць, займала актыўную грамадзянскую пазіцыю. У школе добра вучылася. Не цуралася ніякай працы: дзесьці з класа сёмага дапамагала мясцоваму саўгасу на збожжасушылцы, хлебапрыёмным пункце, праполцы буракоў, спрабавала сябе нянечкай у дзіцячым садку. Паспявала быць і ўдзельніцай дзіцячай студыі знакамітага Цімкавіцкага народнага тэатра. Яшчэ адным захапленнем быў спорт: у складзе гандбольнай каманды даводзілася адстойваць гонар раёна. Надышоў час выбіраць будучую прафесію. Разам з сястрой-блізняшкай Святланай (забягаючы наперад, скажу, што зараз яна з’яўляецца першым намеснікам старшыні – начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Іўеўскага райвыканкама Гродзенскай вобласці) мелі намер вучыцца на геаграфічным факультэце Белдзяржуніверсітэта, таму закончылі падрыхтоўчае аддзяленне. Аднак лёс склаўся інакш. Паступілі ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, што ў Горках, пасля якой дзяўчаты атрымалі кваліфікацыю «вучоны-аграном». Затым у біяграфіі Ірыны Мікалаеўны была Украінская ССР, дзе ў Запарожскай вобласці ўзначальвала садова-агародную брыгаду. Праз чатыры гады вярнулася ў Беларусь у Горацкі раён, дзе спасцігала педагагічную ніву. Аднак малая радзіма — Капыльшчына — мабыць, вабіла да сябе больш. Давялося папрацаваць у сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі, ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, начальнікам раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, першым намеснікам старшыні райвыканкама – начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні. У 2014 годзе Ірыну Кісляк выбіраюць старшынёй раённага Савета дэпутатаў. Сярод калег Ірына Мікалаеўна карыстаецца аўтарытэтам, лічыцца кампетэнтным дарадцам. Шматгадовы вопыт работы, высокі прафесіяналізм, арганізатарскія здольнасці дазваляюць ёй умела кіраваць дэпутацкім корпусам раёна на працягу трох скліканняў. Ва ўзаемадзеянні з народнымі выбраннікамі, раённым і сельскімі выканкамамі, арганізацыямі ў горадзе і сельскіх населеных пунктах добраўпарадкаваны зоны адпачынку, закладзены паркі, скверы і алеі, абсталяваны дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі. Акрамя гэтага Ірына Мікалаеўна шмат увагі надае рабоце з насельніцтвам, правядзенню прыёмаў грамадзян і сустрэч у працоўных калектывах і па месцы жыхарства, аказвае практычную дапамогу ў вырашэнні надзённых пытанняў, актыўна прымае ўдзел у сельскіх сходах. Да таго ж з 2022 года ўзначальвае раённую арганізацыю грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Сяргей КОЗЕЛ Фота Наталлі ДАВЫДЗЕНКІ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей