Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

Новый экспонат в Копыльском районном центре ткачества

11.08.2023
Экспазіцыя раённага цэнтра ткацтва Капыльскага раёна папоўнілася вельмі цікавым экспанатам - верхняй мужчынскай вопраткай з сукна, якой болей за 100 гадоў. Гэта жупан, а па-семежаўску кофта. Падараваў яе Генадзь Васільевіч Бялкоўскі, 1959 года нараджэння, нарадзіўся і вырас ён у Семежаве. Сам ён гэта адзенне не насіў, але насіў яго бацька Васіль Сямёнавіч, 1924 года нараджэння. Для Генадзя Васільевіча была праведзена экскурсія па залах цэнтра ткацтва, пад час якой ён атрымаў магчымасць нібы вярнуцца ў маленства, калі гэтыя рэчы былі часткай паўсядзённага жыцця жыхароў вёскі Семежава.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей