Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

Вучоба для навічкоў

10.06.2010

У мінулую сераду на базе Клецкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя адбыўся семінар-вучоба ўпершыню абраных старшынь прафсаюзных камітэтаў АПК і казначэяў Клецкага, Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў. З апошняга прысутнічалі прадстаўнікі масласырзавода, СПЛ, райаграсервіса, энергасервіса, РСУП “Бабоўня”, ААТ “Старыца-Агра”.

У цэнтры ўвагі семінара, які вёў старшыня Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Някрэвіч, было разгледжана пытанне аб калектыўна-дагаворным рэгуляванні сацыяльна-эканамічных адносін, асаблівасцях ажыццяўлення грамадскага кантролю з боку прафсаюзаў за захаваннем наймальнікам працоўнага заканадаўства і калектыўнага дагавору. Былі разгледжаны пытанні арганізацыйнай работы, вядзення бухгалтарскага ўліку і фінансавай справаздачнасці ў пярвічках, ажыццяўлення кантролю за захаваннем заканадаўства па ахове працы.

Марыя ШЭІНА


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей