Студзень
1 студзеня – 35 год з дня арганізацыі Капыльскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы (1.01.1977);
20 студзеня – 105 год з дня нараджэння Лушчыцкага Івана Мікалаевіча, беларускага філосафа, ураджэнца в. Агароднікі Цімкавіцкага сельскага Савета (20.01.1907 – 9.09.1973);
31 студзеня – 120 год з дня нараджэння Гурло Алеся, беларускага паэта, ураджэнца г. Капыля (31. 01. 1892 – 4. 02. 1938).
Люты
15 лютага – 75 год з дня нараджэння Рабкевіча Валянціна Іванавіча, паэта, перакладчыка, мовазнаўцы, ураджэнца в. Аксаміты грозаўскага сельскага Савета (15.02.1937 – 6.02.1995);
15 лютага – 95 год з дня нараджэння Казлоўскага Ігната Ігнатавіча, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца в. Вялікія Прусы Вялікараёўскага сельскага Савета (15. 02.1917 – 8.06.1962);
25 лютага – 25 год назад створана Капыль-ская арганізацыя ветэранаў вайны і працы (28.02.1987).
Сакавік
Сакавік – 95 год з дня нараджэння Кандрацені Уладзіміра Ігнатавіча, беларускага пісьменніка, ураджэнца в. Смалічы Бучацінскага сельскага Савета (сакавік, 1917 – 23.03.1943);
4 сакавіка – 140 год з дня нара-джэння Петрусевіча Казіміра Адамавіча, рэвалюцыянера, дэлегата І з’езда РСДРП, адваката, ураджэнца в. Душава Пацейкаўскага сельскага Савета (4.03.1872 – 11.08.1949).
Красавік
30 красавіка – 90 год таму нара-дзіўся Сухій Мікалай Андрэевіч, Герой Сацыялістычнай Працы (1922).
Май
9 мая – 70 год як адбыўся першы значны бой партызан атрадаў імя Будзённага, імя Катоўскага, імя Чапаева з фашыстамі ва ўрочышчы “Гнілуха” (1942);
9 мая – 70 год з дня ўтварэння партызанскай брыгады імя Варашылава, якая дзейнічала на тэрыторыі Капыльскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны (9 .05. 1942);
11 мая – 75 год з дня нараджэння Афяроўскага Аляксандра Рыгоравіча, пісьменніка, кінадакументаліста, перакладчыка, ураджэнца в. Рулёва Слабада-Кучынскага сельскага Савета (1. 05. 1937);
21 мая – 65 год з дня нараджэння Ляўко Вольгі Мікалаеўны, археолага, кандыдата гістарычных навук, ура-джэнкі в. Астравок Доктаравіцкага сельскага Савета (21.05.1947);
28 мая – 80 год з дня нараджэння Малюковіча Рамана Аляксандравіча, кандыдата гістарычных навук, ураджэнца г. Капыля (28.05.1932).
Чэрвень
19 чэрвеня – 75 год з дня нара-джэння Клішэвіча Міхаіла Якаўлевіча, прафесара , кандыдата гістарычных навук, ураджэнца в. Камсамольская (19.06.1937).
Ліпень
7 ліпеня – 80 год з дня нараджэння Карпенкі Марыі Іосіфаўны, журналісткі, былога рэдактара часопіса “Алеся”, ураджэнкі в. Цімкавічы (7.07.1932);
9 ліпеня – 100 год з дня нара-джэння Астрэйкі Сяргея Адамавіча, беларускага паэта, ураджэнца в. Каласаўшчына Бабаўнянскага сельскага Савета (9.07.1912 – 14.09.1937);
20 ліпеня – 70 год як адбыўся бой партызанскай брыгады імя Варашылава з гітлераўцамі каля вёскі Вялікая Раёўка (Вялікараёўскі бой) (20.07.1942);
22 ліпеня – 70 год з дня поўнага знішчэння Капыльскага гета (22.07.1942).
Жнівень
16 жніўня – 100 год з дня нара-джэння Максімені Іосіфа Маркавіча, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца в. Старына Бучацінскага сельскага Савета (16. 08.1912 – 15.08.1964);
16 жніўня – 60 год з дня нара-джэння Дубовіка Сяргея Валянцінавіча, журналіста, пісьменніка, кандыдата філалагічных навук, ураджэнца в. Крыніца Слабада-Кучынскага сельскага Савета (16. 08. 1952).
Верасень
3 верасня – 85 год з дня нараджэння Адамовіча Алеся, пісьменніка, літаратурнага крытыка, ураджэнца в. Канюхі Грозаўскага сельскага Савета (3.09.1927 – 26.01.1994);
26-27 верасня – 70 год назад фашыстамі была знішчана вёска Вялікія Прусы (26-27.09.1942).
Кастрычнік
13 кастрыніка – 165 год з дня нараджэння Вайніловіча Эдварда Адама, гаспадарчага і палітычнага дзеяча Беларусі, аднаго з багацейшых памешчыкаў Мінскай губерні (маёнтак Савічы) (13.10.1847 – 16.06.1928);
27 кастрычніка – 65 год з дня нараджэння Шкадарэвіча Аляксея Пятровіча, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, ураджэнца г. Капыля (27.10.1947);
29 кастрычніка – 60-годдзе ўтварэння Капыльскай раённай службы “Ахова” (29.10.1952).
Лістапад
4 лістапада – 125 год з дня нараджэння Цішкі Гартнага, пісьменніка і дзяржаўнага дзеяча, ураджэнца г. Капыля (4.11.1887 – 11.04.1937);
7 лістапада – 115 год з дня нараджэння Ката Дзмітрыя Якаўлевіча, удзельніка грамадзянскай вайны, наркома хімічнай прамысловасці, ураджэнца в. М. Прусы Вялікараёўскага сельскага Савета (7.11.1897);
7 лістапада – 70 год Старыцкаму бою паміж партызанамі брыгады імя Варашылава і нямецка-фашысцкай карнай экспедыцыяй (7.11.1942);
13 лістапада – 130 год з дня нараджэння Чарнушэвіча Дзмітрыя Сілыча, удзельніка барацьбы за Савецкую уладу, ураджэнца г. Капыля (13.11.1882 – 28.06.1938);
21 лістапада – 105 год з дня нараджэння Гурскага Канстанціна Іванавіча, беларускага мовазнаўцы, ураджэнца в. Лугавая Слабада-Кучынскага сельскага Савета (21.11.1907 – 17.02.1973).
Снежань
3 снежня – 70 год Лаўскаму бою паміж групай партызан брыгады імя Варашылава і фашыстамі (3.12.1942);
25 снежня – 55 год з дня ўтварэння філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» ДРБУ-124 (25.12.1957).
Сёлета таксама спаўняецца:
165 год з дня нараджэння Зоф’і Тжашчкоўскай, польскай паэтэсы і перакладчыцы;
360 год як Капыль атрымаў ад караля Яна Казіміра Магдэбургскае права, герб, пячатку, дазвол на пабудову ратушы, наладжванне таргоў, кірмашоў і рамесніцкіх цэхаў (1652);
110 год як у Капылі было адкрыта двухкласнае вучылішча для хлопчыкаў пяці гадоў навучання і аднакласнае для дзяўчынак на тры гады навучання (1902);
110 год як было адкрыта Вынянскае народнае вучылішча (1902);
100 год як было адкрыта Вялешынскае народнае вучылішча (1912);
100 год як было адкрыта Доктаравіцкае народнае вучылішча (1912);
100 год як было адкрыта Траянаўскае народнае вучылішча (1912);
75 год з дня заснавання СШ № 2 імя Цішкі Гартнага г. Капыля (1937);
45 год як Цімкавіцкаму драматычнаму тэатру прысвоена званне народнага (май,1967);
35 год як быў адкрыты дзіцячы сад № 1 г. Капыля (1977);
30 год з дня заснавання Капыльскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм (кастрычнік,1982);
115 год з дня нараджэння Навіцкага Валяр’яна, свяшчэнніка Цялядавіцкай Свята-Троіцкай царквы ў 1923-1930 гг., прылічанага да ліку святых новапакутнікаў Беларускай Праваслаўнай Царквы (1897);
115 год з дня нараджэння Рэйнгольда Ісаака Ісаевіча, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, ураджэнца в. Грозава (1897-1936);
120 год з дня нараджэння Таўпекі Кузьмы Антонавіча, удзельніка антываеннага руху на франтах Першай сусветнай вайны, ураджэнца в. Гарнастайлава Доктаравіцкага сельскага Савета (1892 –7.01.1917).
Наталля Гурло, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі
Комментарии