Свой чарговы прыём грамадзян старшыня райвыканкама
Сяргей Пілішчык правёў на выездзе — у адміністрацыйным будынку ААТ «Скабін». Да кіраўніка раёна звярталіся пераважна мясцовыя жыхары.

Стан дарог — адна з самых вострых праблем, што хвалюе насельніцтва апошнім часам. Вось і жыхары в. Мазалі ў калектыўным звароце прасілі дапамагчы адрамантаваць вуліцу ў іх населеным пункце.
— Адразу скажу, што асфальтавання яе не будзе, таму што ў бюджэце няма сродкаў, — адзначыў Сяргей Пілішчык. — За праведзены так званы «ямачны» рамонт вінаватыя адказныя асобы будуць пакараны, а зацікаўленыя службы зробяць яго больш якасна.
З выездам на месца кіраўнік раёна агледзеў таксама імправізаванае збудаванне накшталт моста пры ўездзе ў Мазалі. Дадзена даручэнне адпаведным арганізацыям ліквідаваць вымоіны і абгарадзіць небяспечнае месца.

Жыхароў аг. Скабін штогод хвалюе добраўпарадкаванне тэрыторыі паміж дамамі №№ 71 і 73 па вул. Садовай. Справа ў тым, што яна зарасла хмызняком і травой. Сяргей Міхайлавіч сустрэўся з вяскоўцамі і даў даручэнне мясцовай сельгасарганізацыі скасіць няўдобіцу.
Подготовил Сергей КОЗЕЛ
Комментарии