Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

49

Как убирают рапсовые поля в ОАО "Копыльское"

25.07.2023
Эпізод IV. Рапсавая мелодыя жніва Здаецца, яшчэ зусім нядаўна рапс рассцілаўся па палях ААТ «Капыльскае» яркімі жоўтымі дыванамі і цешыў вока сваімі прыгожымі суквеццямі. Потым стаў густым і даволі высокім для сёлетняга года. Зараз жа гэтыя ўчасткі пусцеюць адзін за адным. Па традыцыі рапс стаў адным з першынцаў уборачнай кампаніі. РАПСавая РАПСодыя, як мы яе называлі летась у нашым праекце, атрымліваецца зладжанай і прыгожай мелодыяй жніва, нягледзячы на некаторыя дажджлівыя ноткі. Гэта мелодыя няўлоўна гучыць над палеткамі: у шораху раслін, у рокаце камбайнавых рухавікоў, шматтонных «МАЗаў», якія нястомна снуюць па полі. Мелодыя жніва асаблівая, непаўторная. Яе аграномы, камбайнеры, вадзіцелі адчуваюць душой і сэрцам. Дарэчы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць перспектыўным вырошчванне азімых ячменю і рапсу. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на нядаўняй селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі. Напрыклад, рапс ён назваў добрай грашовай культурай, якой неабходна займацца. Герой дня — Рапс — культура патрабавальная да абмалоту, капрызная. Але нашы механізатары ўжо спрактыкаваныя ў няпростых працоўных буднях, апантаныя работай і жаданнем выканаць яе на выдатна. Яны аднымі з першых стартавалі і выбіліся ў лідары жніва, — адзначае падчас сустрэчы на палетку каля Цімкавіцкай участковай бальніцы намеснік дырэктара па раслінаводстве ААТ «Капыльскае» Сяргей Мацюшэнка. — Увогуле нам неабходна ўбраць 835 га гэтай алейнай культуры. Пакуль што ўраджайнасць складае каля 39 ц/га. Вядома, гэта ніжэй за мінулагодні паказчык (48 ц/га), але, мяркую, што ён павінен вырасці. [caption id="attachment_135848" align="alignnone" width="840"] Сяргей Мацюшэнка і Крысціна Савіцкая абмяркоўваюць ход жніва[/caption] Героем дня стаў вадзіцель на адвозцы Іван Галубовіч, які першым у раёне перавёз 1000 тон збажыны. — Для мяне гэта ўжо трыццатая ўборачная, — адзначае Іван Іванавіч. — І ў лідарах я не ўпершыню, праўда, летась крыху саступіў — падвёў мой ужо немалады «МАЗ». Зараз з аптымістычным настроем уключыўся ў работу. Усё жыццё марыў быць вадзіцелем і «круціць баранку». Заўсёды імкнуся працаваць з поўнай аддачай. Адгэтуль, мусіць, і добрыя вынікі. Па словах кіраўніцтва гаспадаркі, працавітасць і добрасумленнае стаўленне да даручанай справы — адметныя рысы Галубовіча. Беражліва адносіцца да тэхнікі. Аўтамабіль рыхтуе да гарачай пары грунтоўна, звяртае ўвагу на кожную дробязь. Павіншаваць перадавіка з яго дасягненнем прыехалі старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, яго першы намеснік Віталь Ракевіч, старшыня Капыльскага РК прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура і кіраўнік сельгаспрадпрыемства Дзмітрый Палевікоў. Уручаючы Падзячны ліст Капыльскага райвыканкама і падарункі, Сяргей Міхайлавіч адзначыў, што вельмі рады працоўнай перамозе Івана Іванавіча і пажадаў далейшых дасягненняў. [caption id="attachment_135847" align="alignnone" width="840"] Сяргей Пілішчык і Віталь Ракевіч ушаноўваюць Івана Галубовіча[/caption] Поруч з бацькам на жніве Свайму сыну Аляксандру любоў да зямлі, да хлебнай нівы перадае Аляксандр Міхайлавіч Чаюк. Да гэтага сезона бацька і сын працавалі поруч у адным экіпажы. А сёлета Аляксандру-малодшаму даверылі новы камбайн. Хоць для яго гэта толькі трэцяе жніво, але малады камбайнер ужо займае лідзіруючыя пазіцыі ў раёне. Аляксандр Міхайлавіч ужо 29-ы раз прымае ўдзел ва ўборачнай. [caption id="attachment_135850" align="alignnone" width="840"] Бацька і сын Аляксандр Міхайлавіч і Аляксандр Чаюкі[/caption] Як бацька, так і сын — адказныя, працавітыя, надзейныя. У гарачую пару жніва з раніцы і да цямна яны ў полі, прычым, не скардзяцца, што хлебаробская справа вольны час і сілы забірае. — Працуем без перапын-каў і адпачынкаў. На некалькі хвілін спынім камбайн, каб паабедаць, і зноў за работу. У такім жа тэмпе і з такім жа настроем шчыруюць і нашы калегі-камбайнеры, — гаворыць Чаюк-старэйшы. Па ўсім адчувалася, што доўгая размова для іх — недазваляльная раскоша. Раз-пораз суразмоўцы пазіралі на гадзіннік, маўляў, хопіць, час за работу брацца. Адказны час і для маладых Хацелася б асобна сказаць пра настрой людзей, пра іх імкненне да плённай працы, да добрых вынікаў. Паглядзіце, якая ў постацях маладых хлопцаў — удзельнікаў жніва — гаспадарская грун-тоўнасць, у абліччах — задаволенасць сваёй справай. Маладыя, але імкнуцца не саступаць вопытным калегам. У іх жа вялікая адказнасць — перш за ўсё перад самім сабой, перад землякамі, перад родным кутком. Бо хлеб — галоўнейшы скарб роднай зямлі. Так лічаць і Сяргей Кароль і Яўген Пешкур. — Давайце хутчэй рабіце фотаздымак, няма ў нас часу, — прасіўся Яўген, пазіруючы ў розных постацях. — Расказваць пра сябе асабліва няма чаго: простыя працаўнікі, два гады працуем у тандэме. [caption id="attachment_135849" align="alignnone" width="840"] Сяргей Кароль і Яўген Пешкур падчас невялікага перапынку[/caption] Калі трэба — дасушым І вось мы на збожжасушыльным комплексе ў в. Блеўчыцы, дзе віднеюцца чарнаватыя горы алейнага насення. Менавіта сюды паступае намалот рапсу, — Мы павінны высушыць прынятае зерне да 7%, зараз яно паступае больш вільготнае, — гаворыць аператар тока Іван Собаль. — Зараз тут працуем мы разам з Уладзімірам Мяржынскім. — Заўсёды з разуменнем адносімся да просьб дапамагчы роднай гаспадарцы ў час такой гарачай пары, бо гэта ж робіцца дзеля таго, каб развіваліся наша сельгаспрадпрыемства і наша краіна. З надзейным памочнікам Для намесніка дырэктара па раслінаводстве Сяргея Мацюшэнкі гэта першае паўнацэннае жніво ў дадзенай гаспадарцы. Якраз год таму быў прызначаны на пасаду, таму пад яго кіраўніцтвам былі праведзены пасяўныя, а зараз збіраецца ўраджай. Як лічыць Сяргей Уладзіміравіч, ён не такі ўжо і дрэнны. А вось для выпускніцы Беларускай сельгасакадэміі Крысціны Савіцкай гэта ўжо трэцяя гарачая пара. — Мне вельмі падабаецца мая работа, калектыў, у якім я працую, — дзеліцца Крысціна Сяргееўна. — Я заўсёды адчуваю падтрымку маіх калег, што настройвае на плённую працу. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара 

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей