Вячоркі "Будзем пець і плясаць, і ўзоры мы ткаць" прайшлі 20 ліпеня ў раённым цэнтры ткацтва Капыльскага раёна.

Вершы і гульні, загадкі і прымаўкі, іншыя скарбы беларускага фальклору, вярнулі ўдзельнікаў нашага мерапрыемства мінімум на паўстагоддзя назад, у тыя гады, калі дзякуючы пераважна жанчынам старэйшага ўзросту, спрадвечныя народныя традыцыі былі, гаворачы сучаснай мовай, у трэндзе.

Мерапрыемства прайшло весела, цікава і пазнавальна. Завяршыліся нашы вячоркі чаяваннем з хатняй выпечкай!
Комментарии