Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

Депутат парламента Людмила Нижевич посетила ФАПы в Копыльском районе

21.07.2023
Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч падчас свайго чарговага знаходжання ў акрузе правяла маніторынг Слабада-Кучынскага і Песачанскага ФАПаў, дзе быў запланаваны прыём грамадзян. У прыватнасці, Людміла Ніжэвіч падкрэсліла, што сістэме аховы здароўя раёна неабходна ўхіліць усе праблемныя пытанні і аказваць насельніцтву толькі якасную і кваліфікаваную дапамогу. Тычыцца гэта і працы ФАПаў у сельскіх населеных пунктах. – Ад таго, як вы будзеце правільна ўстанаўліваць дыягназы, прызначаць лячэнне, залежыць здароўе і жыццё нашых грамадзян, – заўважыла Людміла Іванаўна. Галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Сяргей Пацяйковіч прызнаў, што праблемных пытанняў у сістэме аховы здароўя дастаткова. Калектыў штодня імкнецца іх вырашаць. Але большасць праблем упіраецца ў фінансаванне. Самыя асноўныя з іх – будынкі ўстаноў аховы здароўя раёна (асабліва ў сельскай мясцовасці) маюць патрэбу ў рамонце. Неабходна і абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк закранула праблему забеспячэння медыцынскімі кадрамі, замацавання маладых спецыялістаў, дэмаграфічнай сітуацыі і іншыя. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей