На мінулым тыдні ў занальнай абласной спарта-кіядзе дапрызыўнай і прызыўной моладзі па зімовым мнагаборстве комплексу “Абаронца Айчыны” каманда Капыльскага раёна заваявала пуцёўку ў фінал спаборніцтваў, апярэдзіўшы пяць юнацкіх дружын суседніх раёнаў у агульнакамандным заліку.

Стральба з пнеўматычнай вінтоўкі не прынесла жаданых вынікаў, і капыляне набралі толькі другую суму ачкоў (149), прапусціўшы ўперад уздзенскіх спартсменаў (169). Прыкладна па такім жа сцэнарыі прайшло падцягванне. Тут нашы юнакі былі другімі, саступіўшы сапернікам з Дзяржынскага раёна.
Заключным відам праграмы стала лыжная гонка. Капыляне нядрэнна вытрымалі гэты экзамен, але ў выніку са-ступілі нясвіжскім лыжнікам 19 ачкоў.
Тым не менш, дзякуючы роўнаму выступленню ва ўсёй праграме спаборніцтваў капыльскі квінтэт у складзе Антона Смольскага, Кірыла Рудэнкі, Андрэя Фурыка, Вадзіма Федаровіча і Міхаіла Дворака набраў найбольшую суму ачкоў у трох відах.
Наперадзе ў капылян – фінал вобласці, які пройдзе 2–3 лютага ў г. Барысаве.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
НА ЗДЫМКУ: А. Смольскі, В. Федаровіч, К. Рудэнка, М. Дворак, А. Фурык
Комментарии