Правядзенне семінараў-вучоб ва ўпраўленні райсельгасхарчу з’яўляецца пастаянным. Чарговы з іх прайшоў для кіраўнікоў, галоўных заатэхнікаў і ветурачоў сельгаспрадпрыемстваў.
Кансультант завода “Экамол” Уладзімір Пераднёў расказаў аб залежнасці стану здароўя жывёлы ад кармлення. Уладзімір Уладзіміравіч спыніўся на ролі кармавых дабавак. Спецыяліст разгледзеў вырошчванне цялят – як галоўны рэзерв прадукцыйнасці, кантроль укормленасці, транзітны перыяд кароў (тры тыдні да і пасля ацёлу), а таксама балансіроўку рацыёнаў для розных груп жывёлы.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии