24
Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 8)
18.01.2012
МАЛАКО. Валавы надой малака за дзень у гаспадарках раёна складае 226 т 916 кг, што на 22 т 388 кг больш, чым летась. Надой ад адной каровы – 11 кг 680 г, што на 960 г перавышае мінулагодні паказчык. Больш за ўсіх – 14 кг 300 г – дояць у ААТ “Піянер-Агра” і “Ціміразеўскі”.
УГНАЕННІ. Пад будучы ўраджай у сельгаспрадпрыемст-вах раёна нарыхтавана 553 888 т арганічных угнаенняў (85% да задання), вывезена – 409 340 т (63%), унесена пад яравую сяўбу – 244 709 т (60%). Калійных угнаенняў унесена 1717,6 т дзеючага рэчыва на 13 340 га.
ДАПАМОГА. На ўліку ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама на 1 студзеня 2012 года знаходзіцца 392 атрымальнікі дапамогі, з іх па доглядзе за дзецьмі ва ўзросце да трох гадоў – 149 чалавек, старэй за тры гады – 74, па доглядзе за дзецьмі-інвалідамі – 38, па доглядзе за інвалідамі І групы і асобамі старэй за 80 гадоў – 131 чалавек.
СЕМІНАР. Напярэдадні старога Новага года ў Капыльскім раённым краязнаўчым музеі інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “Новая Еўразія” і БГА “Адпачынак у вёсцы” пры пад-трымцы Капыльскага райвыканкама правяла “Школу сель-скага бізнесу” па распрацоўцы і рэалізацыі паспяховых мадэляў развіцця бізнесу на сяле.
УЗНАГАРОДЫ. Дыпломам у абласным конкурсе, прысвечаным Году беларускага традыцыйнага касцюма, што прайшоў у г. Любані яшчэ напярэдадні навагодніх свят, узнагароджана дырэктар раённага цэнтра традыцыйнай культуры Галіна Гурло і народны майстар Беларусі Валянціна Кіеня. Таксама дыпломамі за стварэнне традыцыйных мясцовых лялечных касцюмаў і актыўны ўдзел уконкурсе былі адзначаны Песачанскі ЦКіВЧ, Ляшнянскі, Лясноўскі, Цімкавіцкі, Пацейкаўскі і Навасёлкаўскі СДК.
АЛІМПІЯДЫ. Гонар Капыльшчыны на ІІІ этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па інфарматыцы ў г. Слуцку адстойваюць вучні СШ №2 г. Капыля Уладзіслаў Быліновіч і Павел Жгун, па рускай мове - Вячаслаў Калевіч з гэтай жа ўстановы. У абласной алімпіядзе па астраноміі ў г. Смалявічы ўдзельнічае вучань СШ №3 г. Капыля Іван Острыкаў.
МІЛІЦЫЯ. Супрацоўнікамі РАУС у мінулым годзе па “гарачых слядах” раскрыта 219 злачынстваў (у 2010 г. – 226), што складае 50,9% пры сярэднеабласным паказчыку – 45,1%. Аператыўна-дзяжурнай службай 34 разы ўводзіліся спецыяльныя планы “Перахват” і “Сірэна” (па пошуку ўкрадзенага аўтатранспарту і затрымання ўзброеных злачынцаў), з якіх 16, або 47,1% рэалізаваны.
ГАНДАЛЬ. З пачатку года праз сістэму Капыльскага райспажыўтаварыства рэалізавана насельніцтву 1088,7 тоны хлебабулачных вырабаў.
СПОРТ. Заўтра ў Капылі стартуе занальная абласная спартакіяда дапрызыўнай і прызыўной моладзі па зімовым мнагаборстве комплексу “Абаронца Айчыны”. За выхад у фінал будуць змагацца шэсць каманд - Уздзенскага, Нясвіжскага, Клецкага, Дзяржынскага, Стаўбцоўскага і Капыльскага раёнаў.
Поделиться
Комментарии