Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Сумаваць не давялося

17.01.2012
З 26 па 31 снежня 2011 года ў навучальных установах раёна праходзіла зімовая аздараўленчая кампанія. У лагерах з дзённым знаходжаннем на базе гімназіі №1, сярэдніх школ №3 і №2 г. Капыля, Бучацінскай, Лясноўскай, Пацейкаўскай, Песачанскай адпачылі 220 вучняў. Першачарговае аздараўленне прадугледжвалася для дзяцей з малазабяспечаных сем’яў  (32 чалавекі), шматдзетных (41), дзяцей-сірот з прыёмных і апякунскіх сем’яў (8), навучэнцаў, якія знаходзяцца на розных відах уліку (12 чалавек). Дзяржаўная датацыя на адно дзіця склала 14 400 рублёў. У планы работы ўстаноў адукацыі былі ўключаны мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку дарожна-транспартнага траўматызму. Для выхаванцаў былі праведзены дні здароўя з аздараўленчымі мерапрыемствамі на вуліцы, конкурсы, спартыўныя мерапрыемствы. Падчас зімовых канікул для школьнікаў былі арганізаваны запамінальныя экскурсіі на мемарыяльны комплекс “Лінія Сталіна”, экалагічны цэнтр “Станькава”, музеі. Некаторыя школьнікі нашага раёна наведалі Палац Рэспублікі, дзе прайшла галоўная ёлка краіны. Адным словам, сумаваць не давялося. Падчас зімовых канікул школьнікі змаглі атрымаць зарад бадзёрасці і аптымізму для далейшай плённай вучобы. Таццяна БОХАН  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей