61
Святкуем разам
17.01.2012
Капыльскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне “Аб асноўных святочных і памятных датах на 2012 год па Капыльскім раёне”. Мэта – забеспячэнне якаснай і своечасовай падрыхтоўкі да асноўных свят дзяржаўнага, сельскагаспадарчага і прафесійнага календара, памятных дат Капыльшчыны.
Зацверджаны каляндарны план. Акрамя агульных дзяржаўных святочных, у яго занесены і памятныя даты для Капыльшчыны. Напрыклад, 21 студзеня споўніцца 20 гадоў з дня арганізацыі ў Капылі раённага бюро тэх- нічнай інвентарызацыі, на 18 лютага плануецца правя- дзенне раённага злёту перадавікоў. У жніўні дзіцячая бібліятэка адзначыць сваё 60-годдзе, 15 верасня адбудзецца нацыянальны фестываль эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі”. У кастрычніку работнікі філіяла КУП “Мінскаблдарбуд” “ДРБУ-124” будуць святкаваць 55 гадоў з дня заснавання прадпрыемства. З 20 снежня 2012 года па 10 студзеня 2013 года пройдзе раённая дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, а з 25 снежня па 7 студзеня – калядныя навагоднія мерапрыемствы. На працягу года сельвыканкамы, сельгаспрадпрыемствы, аддзел культуры райвыканкама плануюць традыцыйнае правядзенне святаў вёсак.
Аддзелам і ўпраўленням райвыканкама, арганізацыям, прадпрыемствам, установам раёна, сельвыканкамам даручана забяспечыць своечасовую падрыхтоўку святочных мерапрыемстваў.
Марыя ШЭІНА
Поделиться
Комментарии