Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

64

С открытием фестиваля в Александрии поздравил Президент Республики Беларусь

11.07.2023
Фестываль у Александрыi ўвасабляе спрадвечную спадчыну Беларусi. Пра гэта кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявiў на рэспублiканскiм свяце «Купалле» («Александрыя збiрае сяброў»). «Калі мы будзем усюды, на кожным метры нашай Беларусі весці сябе вось так - па-гаспадарску, гасцінна, разважліва, будзем вітаць нашых родных, сяброў і нават тых, хто памыліўся, але якія будуць прыязджаць да нас з добрымі намерамі, - у нас у краіне будзе мір, - сказаў Прэзідэнт. - Як толькі мы пачнём крышыць і ламаць, як толькі мы сябе ўзнясём на нябёсы і будзем там, а ўнізе, нам будзе здавацца, што гэта народы другога гатунку, - пачнецца вайна». Да мноства гасцей свята ў Александрыі рыхтаваліся загадзя. Літаральна за некалькі дзён на беразе Дняпра вырас сапраўдны горад — са сваімі каларытнымі вулачкамі і атмасферай. Тут арганізавалі тэматычныя пляцоўкі, дзе прадстаўлялі як прадукцыю беларускай вытворчасці, самабытную народную культуру з рэгіянальнымі асаблівасцямі, так і дасягненні навукі, інавацыйнай і тэхнічнай творчасці моладзі. У мерапрыемствах бралі ўдзел і замежныя госці з многіх рэгіёнаў Расіі. У гасцях у Александрыі пабывалі кіраўнікі рэгіёнаў Расіі, дэлегацыі на ўзроўні кіраўніцтва заканадаўчага сходу і іншых органаў дзяржаўнага кіравання Расіі. Яркую палітру народнай творчасці таксама прадставілі майстры з Расіі — больш за 80 умельцаў з 20 рэгіёнаў краіны, у тым ліку самых аддаленых. Уддзел у святкаваннях узяў і кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, якога госці свята сустракалі вельмі шчыра і цёпла. — Александрыя зноў паклікала сяброў. I зноў мы тут разам. Сабраліся, каб на імгненне спыніць шалёны бег часу і звярнуцца да сваіх вытокаў. Хаця б у думках. Сёння тут, на маляўнічым беразе Дняпра, надзвычай моцна б’ецца пульс тысячагадовай гісторыі беларускай зямлі. Мы бачым яе ў творчасці таленавітых майстроў, у мелодыі народных песень, у сюжэтах старажытных абрадаў і ў чараўніцтве купальскай ночы, — сказаў у прывітальным слове Прэзiдэнт. — Вы ведаеце, што маё сэрца належыць гэтаму кутку Беларусі. Тут маё месца сілы. Гэты край, людзі, якія ў ім жывуць, навучылі мяне любіць сваю краіну і свой народ. І я не стамлюся дзякаваць сваёй малой радзіме за праведзеныя тут шчаслівыя гады дзяцінства і юнацтва. За тую энергію, якой і сёння сілкуе мяне гэтая зямля. І я гатовы дзяліцца ёю з усімі вамі. Галоўны канцэрт «Будзе вельмі цікава!», які завяршаў праграму святкавання «Купалля» ў Александрыі, сабраў 3 тыс. гледачоў, а білеты на мерапрыемства былі раскуплены за некалькі тыдняў да яго пачатку. Прымала ўдзел ў свяце і капыльская дэлегацыя. Майстры раённага цэнтра ткацтва і раённага цэнтра традыцыйнай культуры прадстаўлялі вырабы —абярэгі, якія суправаджалі беларусаў на працягу ўсяго жыццёвага шляху, ахоўваючы і прыносячы дабро, мір і спагаду ў іх дом: тканыя ручнікі і паясы, абярэгавыя лялькі. Таксама праходзілі і майстар-класы па ткацтве, вырабе лялькі-мотанкі і пляценні купальскіх вянкоў. — Александрыя ў чарговы раз сабрала аднадумцаў і прыемна, што ў гэтай сяброўскай кагорце былі і майстры з Капыльскай зямлі, — дзеліцца ўражаннямі дырэктар раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава. — Галоўныя тэмы фестывалю — абярэг міру і саюзнага адзінства. Адным з цэнтраў прыцягнення для тых, хто цікавіцца народнай культурай, стала выставачная пляцоўка капыльскіх майстроў. Бо як жа інакш: мастацтва ткацтва і вышыўкі нясуць у кожным сваім шыўку, у кожным вырабе сакральную абярэжную моц, якая адчуваецца нават недаследчаму чалавеку. Шмат жадаючых было дакрануцца да гэтай сілы і магутнасці, да тканых вырабаў і даведацца пра патаемны сэнс народнага арнаменту. Таму я ўпэўнена: Купалле ў Александрыі — гэта свята беларускай душы. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей