На пытанне, ці цяжка было пераадолець рубеж у 8000 кілаграмаў малака, Святлана Бяганская з МТФ “Свідзічы” (ААТ “Старыца-Агра”) упэўнена адказала: “Я працую так, як мяне некалі вучылі”.
[caption id="attachment_16472" align="aligncenter" width="443" caption="Н. Грыцкевіч, С. Бяганская, В. Махнёва."]
[/caption]
У жывёлагадоўлю яна прыйшла ў 19 гадоў і з той пары дрэнна выконваць даручаную справу проста не ўмее. Не даюць збаўляць тэмп і яе сяброўкі-саперніцы. Вера Махнёва адстае ад лідара раённага спаборніцтва толькі на 13 кг, а Наталля Грыцкевіч — на 444 кг.
Родам Святлана Мікалаеўна з Магілёўшчыны. Склалася так, што ў 2007 годзе лёс закінуў яе ў Капыльскі раён. Прыняла прапанову працаваць у ААТ “Старыца-Агра” аператарам машыннага даення кароў. Гаспадарка выдзеліла іх сям’і дом, пайшоў слесарам на ферму і яе сын Канстанцін. Дзве дачкі наведваюць матулю толькі на святы: старэйшая ўладкавалася ў Мінску, малодшая засталася ў Магілёве.
Сёлета малочнатаварная ферма “Свідзічы”, калектыў якой узначальвае Ніна Шатэрнік, зноў прызнана лепшай у раёне, і на свяце перадавікоў загадчыца разам са сваімі лепшымі даяркамі будзе з гонарам прымаць заслужаныя ўзнагароды.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
На здымку:
Комментарии