Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

У iнтарэсах чалавека

18.02.2012
Органы мясцовага кіравання і самакіравання Цімкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў добра разумеюць тыя задачы, якія стаяць перад імі па вырашэнні пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва і развіцці тэрыторыі сельсавета. [caption id="attachment_16468" align="aligncenter" width="443" caption="Старшыня абласнога Савета дэпутатаў С. Герасімовіч (злева) з А. Острыкавай."][/caption] Па словах старшыні Алены Острыкавай, на яго тэрыторыі размешчана больш за трыццаць прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія паспяхова выконваюць свае прамысловыя паказчыкі і прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. На працягу 2011 года праводзілася работа па добраўпарадкаванні тэрыторый і навядзенні парадку на зямлі. Надавалася вялікая ўвага прывядзенню грамадзянскіх могілак у парадак, спілоўванню  аварыйных дрэў, зносу непрыгодных агароджаў. Праводзілася работа па пераразмеркаванні пустуючых участкаў у аг. Цімкавічы, вёсках Рачкевічы, Варонаўшчына, Доўгае. Актыўны ўдзел у праводзімых работах прымалі мясцовыя жыхары, дэпутаты сельскага Савета дэпутатаў, а таксама старэйшыны населеных пунктаў. Сярод іх Алена Острыкава адзначыла старэйшын в. Рачкевічы С. М. Вайтовіча, в. Агароднікі – Дж. В. Белавусаву, аг. Цімкавічы – З. К. Лявар, дэпутатаў А. М. Дайнэка, С. І. Чараховіч, У. Я. Сахара, Т. Р. Маргайлік, Л. У. Паграбіцкую і іншых. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей