Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

62

Дзікунства, не інакш

09.06.2010

Дзе знайсці словы, каб ахарактарызаваць людзей, якія імкнуцца ўласнымі рукамі знішчыць тую прыгажосць і зручнасці, што ствараюцца для жыхароў нашага горада?! У кастрычніку мінулага года раёнка ўжо публікавала фотаздымкі паўразбуранай агароджы ля кафэ “Капылянка”, калі быў зламаны адзін яе пралёт. Цяпер жа, аматары прымяніць сваю сілу не па прызначэнні зламалі яе цалкам. У нядзелю раніцай гараджане, якія праходзілі па вуліцы Партызанскай, убачылі, што дэкаратыўная рашотка, якая мацавалася на бетонных слупах, ляжыць на зямлі  (на здымку).

Каму ж рупіла звесці на не працу іншых людзей? Згадзіцеся, што пра выпадковасць тут не можа быць і гаворкі. І не пойдуць руйнаваць агароджу людзі сталыя, якія пражылі век. Упэўнена, што гэта справа рук тых абібокаў, якія і самі яшчэ небагата зрабілі карыснага ў гэтым жыцці, а толькі без усялякага сораму спажываюць каштоўнасці, створаныя іншымі людзьмі. Няўжо ні ў каго з іх не ёкнула сэрца: што ж я нарабіў?! Ці вірус усёдазволенасці цалкам запаланіў іх душы? Вам жа самім яшчэ дзяцей гадаваць. Чаму вы іх навучыце?..

Маргарыта САКОВІЧ


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей