Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

56

Не толькі рэканструкцыя, але і новыя комплексы

16.01.2012
Згодна з абласной праграмай і патрабаваннямі Прэзідэнта краіны ў 2012 годзе ў раёне будзе праведзена рэканструкцыя 24 малочнатаварных ферм практычна ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах. У першую чаргу за кошт сродкаў абласнога бюджэту будзе праведзены рамонт дахаў, бетанаванне выгульных двароў, замена малакаправодаў. У чатырох сельгасарганізацыях – ААТ “Капыльскае”, ДП “С “Лясное”, ААТ “Ціміразеўскі” і СГФ “Крыніца” – будуць устаноўлены новыя даільныя залы. На дадзены момант для рэканструкцыі ферм вядзецца закупка будаўнічых лесаматэрыялаў, шчэбеню, металу. Таксама вядзецца ачыстка памяшканняў, завозіцца пясок для падсыпкі выгульных двароў, пачынаецца агароджванне ферм і добраўпарадкаванне тэрыторый. Акрамя таго, як паведаміла першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, сёлета будуць пабудаваны новыя малочнатаварныя комплексы ў ААТ “Піянер-Агра”, “Капыльскае” і СГФ “Руднае”. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей