Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Ідэолаг — гэта вялікая адказнасць

16.01.2012
З мэтай узмацнення ідэалагічнай работы, павышэння адказнасці службовых асоб, якія вядуць дадзены напрамак дзейнасці на месцах, з 9 па 11 студзеня ў райвыканкаме адбылося субяседаванне з намеснікамі кіраўнікоў  па  ідэалагічнай рабоце  (спецыялістамі) арганізацый,  прадпрыемстваў, устаноў раёна. Падчас яго падводзіліся вынікі работы за мінулы год і абараняліся планы на 2012-ы. Для гэтай мэты створана камісія на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Алай Раеўскай, у якую ўвайшлі прадстаўнікі структурных падраздзяленняў, упраўленняў і аддзелаў райвыканкама, грамадскіх аб’яднанняў. Удзел у пасяджэннях прымалі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення  ідэалагічнай работы аблвыканкама. Субяседаванне прайшлі 66 намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах, з іх – 4 у арганізацыях з колькасцю работнікаў звыш 300 чалавек, 13 – у сельгасарганізацыях з колькасцю звыш 150 чалавек, 26 – ва ўстановах адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне пачатковай, базавай, сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацый, 23 – у іншых арганізацыях, установах, прадпрыемствах з колькасцю работнікаў менш, чым праду-гледжана Указам №111 “Аб удасканаленні кадравага забеспячэння ідэалагічнай работы ў Рэспубліцы Беларусь”. Сяргей КОЗЕЛ НА ЗДЫМКУ: падчас субяседавання. Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей