Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Як прайшоў тыдзень? (CMigrator copy 9)

16.01.2012
Сваімі меркаваннямі дзеліцца мастацкі кіраўнік Лоцвінскага СДК, кіраўнік клубнага аб’яднання нацыянальнай кухні «Лоцвінскія ўдалухі» Галіна ДРОЖЖА. САМАЕ ЗАПАМІНАЛЬНАЕ –  У мінулым годзе клубнае аб’яднанне нацыянальнай кухні “Лоцвінскія ўдалухі” ўдзельнічала ў святах, што ладзіліся як на тэрыторыі Капыльскага раёна, так і за яго межамі. Асабліва ганарова было прыняць удзел у міжнародным кулінарным фестывалі “Мотальскія прысмакі”, які прайшоў у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці, а таксама рэспубліканскім свяце працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2011” у г. Маладзечне. АБНАДЗЕЙВАЕ –  Сёлета ў клубнага аб’яднання нацыянальнай кухні ёсць на-дзея атрымаць званне “народны”. РАДУЕ –  Радуе работа і яе вынікі. Усіх  удзельнікаў аб’яднання “Лоц-вінскія ўдалухі” аб’ядноўвае адно – энтузіязм і вялікая любоў да беларускай  нацыянальнай кухні і страў сваёй мясцовасці. А дапамагаюць мне ў гэтым Ірына Хмялеўская, Ганна Віршыц, Жанна Пісарык, Жанна Юха, Соф’я Шыманская, Ала Жылка, Наталля Клочка, Валянціна Шыманская. Напярэдадні Калядных свят за высокія творчыя дасягненні ў 2011 годзе клубнае аб’яднанне Лоцвінскага СДК было адзначана спецыяльнай прэміяй Мінскага аблвыканкама. Заўсёды прыемна, калі тваю шматгадовую працу ацэньваюць. А ў асабістым жыцці радуе тое, што ўсе мае родныя жывыя, здаровыя і ўсё ў іх добра. ХВАЛЮЕ – Вельмі непакоіць дэмаграфічная сітуацыя на вёсцы, і тое, што тут вельмі мала нараджаецца дзетак. Хвалюе і насцярожвае п’янства на сяле. Балюча бачыць здаровых жанчын і мужчын, якія маглі б столькі сваёй энергіі патраціць на добрую справу, а яны п’юць і што яшчэ больш прыкра – не займаюцца выхаваннем сваіх непаўналетніх дзяцей. Запісала Таццяна БОХАН  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей