29
Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 7)
12.01.2012
ДЗЕНЬ ЖЫВЁЛАВОДА. На гэтым тыдні ў сельгаспрадпрыемствах прайшлі чарговыя Дні жывёлавода. Падчас іх падведзены вынікі работы галіны за мінулы год і пастаўлены задачы на 2012-ы.
УГНАЕННІ. Гаспадаркамі раёна пад яравую сяўбу нарыхтавана 527 968 т арганічных угнаенняў (81% ад задання), вывезена – 386 459 т, унесена на палеткі – 236 611 т.
АЛІМПІЯДЫ. З 9 студзеня стартаваў ІІІ этап (абласны) рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. Гонар Капыльшчыны па прадмеце “Працоўнае навучанне”, алімпіяда па якім праходзіла ў г. Жодзіне 9 студзеня, адстойвалі пераможцы школьных спаборніцтваў з Грозаўскай, Цімкавіцкай СШ і гімназіі №1 г. Капыля, адпаведна Н. Нікалаеня, Н. барысюк, Д. Мінізянаў, М. Нікалаеня і К. Шкілевіч.
МУЗЕЙ. За мінулы год у раённым краязнаўчым музеі было арганізавана і праведзена 16 выстаў, 4 выставы адбыліся па-за музеем.
АПЕКА. Па рашэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама за мінулы год было выяўлена 45 дзяцей, якія мелі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. З іх 41 вернуты ў біялагічную сям’ю, 4 – вызначаны ў замешчаныя сем’і.
ВЕЧАРЫНКІ. У святочных вечарынках, што адбыліся ў раённым Цэнтры культуры падчас навагодніх свят, прынялі ўдзел 180 капылян.
СПОРТ. 12 – 13 студзеня ў Капылі пройдзе раённая спартакіяда дапрызыўнай і прызыўной моладзі па зімовым мнагаборстве комплексу “Абаронца Айчыны”. Юнакі гарадскіх і сельскіх устаноў адукацыі пакажуць майстэрства ў трох відах спорту – стральбе, падцягванні і кросе.
Поделиться
Комментарии