Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Першае дзіцятка – напярэдадні Каляд

12.01.2012
У надышоўшым 2012 годзе адлік нованароджаных на Капыльшчыне пачаўся толькі 6 студзеня, калі на свет з’явілася дзяўчынка ў маладой сямейнай пары – капылян Юліі і Яўгена Чыркуноў. Бацькі адразу выбралі імя – Паліна. Рост дзяўчынкі – 54 сантыметры, вага – 3250 грамаў. [caption id="attachment_15679" align="aligncenter" width="443" caption=" І. Гулевіч, Л. Камкова, А. раеўская віншуюць Ю. Чыркун"][/caption] Павіншаваць шчаслівую матулю па традыцыі прыехалі прадстаўнікі райвыканкама. Цёплыя словы ў адрас Юліі Чыркун выказалі намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, начальнік ад-дзела ідэалагічнай работы Людміла Камкова і галоўны ўрач УАЗ “Капыльская ЦРБ” Ірына Гулевіч. Яны ўручылі падарункі ад райвыканкама і пажадалі моцнага здароўя маладой матулі і яе дачушцы. Словы віншавання прагучалі і для іншых мам, якія знаходзяцца ў радзільным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы. Ім былі ўручаны салодкія падарункі.                        Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей