Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя каля дзесяці гадоў цесна супрацоўнічае з дзяржаўнай установай адукацыі “Гімназія №1 г. Капыля” па экалагічным выхаванні падрастаючага пакалення.
Штогод у навучальнай установе праводзяцца конкурсы, сустрэчы экалагічнай тэматыкі. Актыўна ўдзельнічаюць выхаванцы гімназіі ў навядзенні парадку ў гарадской зоне адпачынку, ачышчаюць поймы рэк ад бытавога смецця. Дзякуючы супрацоўніцтву ў навучальнай установе з’явілася больш за 150 відаў раслін, якія не растуць на тэрыторыі нашай краіны, а таксама газонакасілка для догляду прылягаючай тэрыторыі.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя не магло не заўважыць станоўчыя вынікі работы калектыву гімназіі на чале з дырэктарам Зінаідай Прыміч па экалагічным выхаванні падрастаючага пакалення. Падчас рэспубліканскай акцыі “Кніга ў падарунак”, прымеркаванай да Дня абароны дзяцей, навучальная ўстанова атрымала больш за 300 кніг экалагічнай тэматыкі і мастацкай літаратуры, якія прывезлі работнікі міністэрства на чале з начальнікам упраўлення інфармацыі Вера-нікай Вараўко. Пакуль выхаванцы гімназіі атрымоўвалі літаратуру, госці пазнаёміліся з інтэр’ерам установы адукацыі. Асабліва цікавіліся яны рэдкімі раслінамі, якіх тут шмат як звонку, так і ўнутры.
Бясспрэчна, узаемавыгаднае супрацоўніцтва будзе працягвацца, і наперадзе чакаюцца новыя цікавыя сустрэчы і добрыя справы, якія дапамогуць зрабіць наш край прыгожым і чыстым.
На здымках: 1. Літаратуру ад Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя атрымліваюць выхаванцы гімназіі №1; 2. Падчас экскурсіі па навучальнай установе.
Тэкст і фота
Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии