Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

Знаёмства з прафесiяй мужных i рашучых

19.01.2012
Дні адкрытых дзвярэй, якія праходзяць у рамках месячнікаў пажарнай бяспекі, для супрацоўнікаў Капыльскага РАНС – адзін з прыярытэтных напрамкаў работы з непаўналетнімі. Вучні школ раёна знаёмяцца з тэхнікай, што выкарыстоўваецца для тушэння пажараў, пры ліквідацыі разнастайных аварый, іншых надзвычайных сітуацыях. [caption id="attachment_15799" align="aligncenter" width="443" caption="Дзень адкрытых дзвярэй у ПАВЧ №1 г. Капыля"][/caption] Такія мерапрыемствы нязменна выклікаюць цікавасць у дапытлівых хлопчыкаў і дзяўчынак, дапамагаюць выратавальнікам больш даступна расказаць пра тое, як важна захоўваць правілы пажарнай бяспекі. А колькі станоўчых эмоцый застаецца ў вучняў пасля таго, як яны прымераюць касцюм пажарнага ці пасядзяць у спецаўтамабілі! І хто ведае, можа менавіта падчас такіх экскурсій  хтосьці з іх задумаецца ўсур’ёз пра выбар будучай прафесіі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей