Словы нашага знакамітага земляка — класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага — гучалі лейтматывам фэсту «Цімкавіцкія вытокі», які адбыўся ў мінулую суботу на радзіме пісьменніка.
Гэта цудоўная магчымасць добра і душэўна правесці час у асяродку вясёлых і жыццярадасных цімкаўлян, пабываць у мястэчку з цікавай гісторыяй, а таксама бліжэй пазнаёміцца з творчасцю выдатнага класіка. Таму яркае свята, якое прэтэндуе стаць яшчэ адным культурным брэндам раёна, сабрала ў Цімкавічах нямала прыхільнікаў роднага слова, краязнаўства і самабытных традыцый. Арганізатарамі фестывалю выступілі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Капыльскі райвыканкам і Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Пачалося свята з урачыстай цырымоніі ўскладання кветак да помніка загінуўшым воінам-пагранічнікам. Старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ
Аляксандр Касінскі падкрэсліў, што кожны з нас будзе вечна захоўваць у душы глыбокую падзяку тым, хто выстаяў і перамог, аднавіў дзяржаву з руін і попелу, падараваў нам свабоду і незалежнасць.
[caption id="attachment_133891" align="alignnone" width="840"]
Падчас урачыстай цырымоніі ўскладання кветак да помніка загінуўшым воінам-пагранічнікам[/caption]
Мерапрыемства прадоўжылася на галоўнай сцэне. Адкрываючы музычна-паэтычную праграму «Радзіма мая міралюбівая», намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама
Святлана Маліноўская падкрэсліла важнасць захавання памяці пра пісьменніка-земляка, творы якога прасякнуты любоўю да малой радзімы і сёння становяцца матэрыяламі для падрыхтоўкі навуковых даследаванняў.
— Сімвалічна, што традыцыя адз-начаць дзень нараджэння Кузьмы Чорнага прадоўжылася і сёлета, у Год міру і стварэння, — падкрэсліла Святлана Іванаўна. — Такія святы аб’ядноўваюць і згуртоўваюць нас, і менавіта тут фарміруюцца патрыятычныя пачуцці, любоў да нашай Капыльшчыны.
З прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся таксама дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры
Сяргей Усік і старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Леанід Крыванос. Яны адзначалі, што сваёй творчасцю Чорны і сёння перадае нам тыя добрыя якасці чалавека, без якіх немагчыма ствараць цудоўныя рэчы і жыць у згодзе і ладзе.
Прыемным момантам свята стала падвядзенне вынікаў конкурсу «Кожны чалавек — гэта цэлы свет», прысвечанага жыццю і творчасці нашага знакамітага земляка. Дарэчы, усе прысутныя сталі сведкамі выставы творчых работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Капыльскага раёна. Адзначым, што ўзнагароды знайшлі сваіх герояў у двух намінацыях: «Выяўленчае мастацтва» і «Літаратурная творчасць».
[caption id="attachment_133892" align="alignnone" width="840"]
Леанід Крыванос з пераможцамі творчага конкурсу ў намінацыі «Літаратурная творчасць»[/caption]
[caption id="attachment_133894" align="alignnone" width="840"]
Прадстаўнікі РА РГА «Белая Русь» Зоя Дайняк і Ірына Кісляк[/caption]
[caption id="attachment_133895" align="alignnone" width="840"]
Цікавасць у прысутных выклікала экспазіцыя «Слава працы»[/caption]
У гэты цудоўны летні час у цімкаўлян былі адразу дзве нагоды для ўрачыстасці — «Цімкаўскія вытокі» і свята вёскі. Да жыхароў і гасцей аграгарадка з прывітальным словам звярнулася старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама
Алена Острыкава:
— Разглядаць асобу нашага знакамітага земляка асобна ад Цімкавіч немагчыма, таму што ўсё яго жыццё і творчасць звязаны з гэтым мястэчкам: тут ён чэрпаў вытокі натхнення, ды і прататыпамі яго твораў з’яўляліся мясцовыя жыхары, з якімі ён разам жыў і якіх добра ведаў. І менавіта ў гэты дзень мы адзначым, а дакладней, узнагародзім самых паважаных жыхароў нашай вёскі. І як прыемна, што гісторыя нашай вёскі, яе станаўленне, развіццё, а галоўнае — людзі, знайшлі адлюстраванне ў нашых штогадовых святах.
Святочнае дзеянне адразу адбывалася на некалькіх пляцоўках. Адну з якіх заняў філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры — Літаратурны музей Кузьмы Чорнага. Акрамя сустрэчы з вядомымі і маладымі пісьменнікамі, тут прайшлі пазнавальныя экскурсіі па музеі класіка з чаяваннем «Каля самавара Кузьмы Чорнага». Можна было ўбачыць асабістыя рэчы, фатаграфіі з сямейнага альбома, рукапісы майстра слова і кнігі на розных мовах свету, прачытаць радкі з дзённіка, а таксама пачуць яго голас, зафіксаваны на магнітнай стужцы.
Падчас свята таксама працавалі тэматычныя фотазоны, фудкорты і кропкі грамадскага харчавання. У праграме — цікавыя выставы майстроў народнай творчасці, падвор’і ААТ «Капыльскае», СГФ «Руднае», філіяла «Вялікая Раёўка», лакацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі грамадскіх аб’яднанняў, устаноў культуры, адукацыі, арганізацый і прадпрыемстваў раёна, квэсты і гульні, майстар-класы, разыгранкі, на розны густ і ўзрост, а таксама спевы і танцы ад мясцовых калектываў мастацкай самадзейнасці.
Спецыяльнымі гасцямі канцэртнай праграмы сталі артысты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача са спектаклем «Беларускія вадэвілі» і Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята». Фіналам жа мерапрыемства з’явіўся фестываль фарбаў «Холі» і маладзёжная дыскатэка.
Марына Давыдчык на свята прыехала ўсёй сям’ёй:
— Цімкавічы — малая радзіма маёй матулі, тут і па сённяшні дзень стаіць бабуліна хата, дзе прайшло маё дзяцінства. Лічу, што трэба ведаць пра свае карані і далучаць да гэтага дзяцей. І вельмі прыемна было пачуць з вуснаў арганізатараў «Цімкавіцкіх вытокаў», што ў іх планах зрабіць гэтае свята штогадовым. Хочацца верыць, што ўсё разам гэта стане штуршком да грунтоўнага знаёмства з літаратурнай спадчынай нашага знакамітага земляка, папулярызацыяй яго творчасці.
Таццяна БОХАН
Фото аўтара
Комментарии