Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

18

Депутат парламента Людмила Нижевич провела очередной прием граждан в Копыльском райисполкоме

26.06.2023
Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч чарговы прыём правяла ў Капыльскім райвыканкаме. Людміла Іванаўна найперш пацікавілася, чым сёння жыве наш раён, чым заклапочаны людзі. Яна была гатова выслухаць любое пытанне і пасадзейнічаць сваёй дэпутацкай сілай у яго вырашэнні. Але на прём прыйшла толькі адна жанчына, жыхарка Капыля. Ды і з праблемай спагнання з яе сына фінансавых выдаткаў за здзяйсненне ДТ3 яна не аднойчы звярталася па дапамогу. Дэпутат парэкамендавала для яе вырашэння падаць заяву ў суд. - Асабісты прыём - гэта магчымасць для дыялогу з людзьмі, - падкрэсліла Людміла Ніжвіч. - Гэта вельмі важная сфера дзейнасці ўсяго дэпутацкага корпуса, якая дазваляе больш абʼектыўна ацэньваць сітуацыю, што складаецца ў рэгіёнах. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей