Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

68

Сегодня на Копыльщине проходит фестиваль «Тимковичские вытоки», посвященные нашему земляку Кузьме Чорнаму

24.06.2023
Выбар месца не выпадковы: у Цімкавічах усё звязана з імем славутага пісьменніка. Пройдземся і мы роднымі сцежкамі майстра слова, паспрабуем дакрануцца да вытокаў яго творчасці. На гэтым месцы стаяла хата дзеда Фэлькі, куды восенню 1908 года пераехала сям’я Карла Раманоўскага са Случчыны. Вось як успамінаў пра гэта ў сваёй аўтабіяграфіі Кузьма Чорны: «Калі мне споўнілася восем год, бацькі мае пачалі думаць пра тое, што добра было б, каб я навучыўся як-небудзь грамаце. Каля маёнтка Борак школ блізка не было, і з гэтай прычыны бацька кінуў службу і пераехаў на сваю радзіму ў мястэчка Цімкавічы…» У Цімкавічах будучы пісьменнік скончыў двухкласнае народнае вучылішча. На жаль, будынак, дзе яно размяшчалася, не захаваўся да нашых дзён. Літаратурны музей Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах. Яго дырэктар Людміла Ніжэвіч па крупіцах збірае інфармацыю пра знакамітага земляка. Брама-званіца 1860 года – усё, што засталося ад старажытнага храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы. Тут Кузьма Чорны часта бываў разам з маці – Глікерыяй Міхайлаўнай. На месцы старажытнага храма, які быў разбураны ў 1930-х гг., у 2000-х гг. пабудавалі новую царкву і асвяцілі ў гонар святога Мікалая. Той самы Скіп’ёўскі лес, дзе змалку любіў гуляць Коля Раманоўскі разам з дзедам Міхалам, захапляўся веліччу дрэў, слухаў, «як хвоі гавораць». Ад дзеда Міхала Парыбка, якога па-вясковаму называлі Чорным, пісьменнік пераняў не толькі псеўданім, але і любоў да прыроды, уменне слухаць душою ўсе гукі зямлі, бачыць усе яе фарбы. Алена ДУБІНА. Фота Дар’і ПТАШУК

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей