Дабрачынная акцыя “Калядная ёлка жаданняў” раённай грамадскай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, якая стартавала 19 снежня 2011 года, за кароткія два тыдні падарыла дзясяткам хлопчыкаў і дзяўчынак моманты радасці, прымусіла паверыць у цуды.

Удзельнікі акцыі ўжо пабывалі ў Капыльскім раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры (СПЦ), цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, у мнагадзетных сем’ях і сем’ях, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды. Шмат салодкіх падарункаў, мяккіх цацак атрымалі хлопчыкі і дзяўчынкі. А днямі валанцёры раённай грамадскай арганізацыі парадавалі навагоднімі сюрпрызамі сем вучняў СШ №2.
Сёння дабрачынная акцыя скончылася, але, бясспрэчна, праз год яна зноў будзе крочыць па Капыльшчыне.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
На здымку: У капыльскім СПЦ.
Комментарии