Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Во время приема граждан председателем райисполкома Сергеем Пилищиком обсудили график работы бани в Копыле

16.06.2023
Адметнасцю чарговага прыёму грамадзян старшынёй райвыканкама Сяргеем Пілішчыкам стаў калектыўны зварот наконт раскладу работы грамадскай лазні ў Капылі. Некалькі аматараў папарыцца выказалі пажаданне наконт таго, каб прадоўжыць работу ўстановы. Як яны адзначылі, у зімовыя месяцы лазня працавала з 11 раніцы да 10 вечара, а вось зараз час працы скарочаны на адну гадзіну. — Сапраўды, гарадская лазня па просьбах жыхароў сельскай мясцовасці пачала адкрывацца на гадзіну раней і адпаведна раней яна зачынялася, — патлумачыў дырэктар Капыльскай ЖКГ Сяргей Абрамовіч. — Таму і было прынята рашэнне перанесці расклад. — Мы павінны задаволіць патрэбы розных бакоў, — канстатаваў Сяргей Пілішчык. — Таму неабходна зрабіць так, каб лазня працавала з 10.00 да 22.00. Такое даручэнне атрымалі прадстаўнікі зацікаўленых службаў. Яшчэ адзін зварот жыхаркі вуліцы Мінскай з Капыля наконт падтаплення ўчастка патрабаваў дадатковага вывучэння з выездам на месца. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей