Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

54

Совместная работа профсоюза и молодежи

15.06.2023
Працаваць сумесна і плённа вырашылі падчас сустрэчы члены Маладзёжных саветаў Капыльскай і Клецкай раённых арганізацый Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. Яна праходзіла пад дэвізам: «Адзінства ўсіх і ўнікальнасць кожнага». — Асноўная мэта нашага мерапрыемства — наладжванне кантактаў для далейшага ўзаемнага супрацоўніцтва, — адзначыла старшыня Капыльскага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Крэпская. — Прафсаюз — гэта абарона, шматгранная і надзейная. Ён заўсёды прыходзіць на дапамогу чалавеку ў цяжкую хвіліну, прычым дапамагае не толькі парадай, але і справай. Менавіта таму з кожным годам колькасць людзей, якія даверыліся прафсаюзнай арганізацыі, становіцца ўсё больш. Прыходзячы на сваё першае працоўнае месца, актыўна ўступае ў прафсаюз і моладзь. А па-іншаму і быць не можа, бо менавіта так маладыя людзі атрымліваюць наймацнейшую падтрымку ва ўсіх сваіх пачынаннях і імкненнях, перамогах і дасягненнях, да таго ж, не толькі маральную, але і матэрыяльную. Гасцям з Клецка была прапанавана насычаная праграма. Па-першае, яны наведалі экспазіцыю музея 17-га Цімкавіцкага Чырванасцяжнага пагранічнага атрада ў Цімкавіцкай сярэдняй школе імя Кузьмы Чорнага. У Капылі для ўдзельнікаў мерапрыемства арганізавалі экскурсію па гімназіі ў форме квэста. Пераможцы раённага конкурсу «Шлях у прафесію» прадэманстравалі конкурсныя нумары. Госці таксама паказалі свае таленты. Завяршылася сустрэча экскурсіяй па ўнікальных мясцінах горада з ускладаннем кветак да памятных месцаў і ў сядзібу «Мядовая заімка», што створана Капыльскім дзяржаўным каледжам, дзе ўсіх пачаставалі салдацкай кашай і гарачым чаем. — Прафсаюз і моладзь — гэта адзінае цэлае: яны працуюць у адзінстве, разам глядзяць у заўтрашні дзень, пераадольваюць цяжкасці, прафесійна растуць. Адным словам, усё робяць разам. І абвергнуць гэта немагчыма! — падвяла вынік старшыня галіновай прафсаюзнай арганізацыі Клеччыны Марына Плотка. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей