
У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” праходзіць фінальны тур Рэспубліканскага конкурсу “Звонкая Раніца-2”. Сярод 50-ці фіналістаў – і наша зямлячка, вучаніца СШ №2 г. Капыля Марыя Брылеўская.
Цяпер ідзе галасаванне за ўдзельнікаў вакальнага першынства. Вы, паважаныя чытачы, таксама можаце прагаласаваць за юную спявачку, адправіўшы на кароткі нумар 7755 СМС з лічбай 50. Менавіта пад гэтым нумарам выступае Маша. Таксама на старонцы з відэа вы можаце выставіць адзнаку нашай зямлячцы (па 10-бальнай “зорнай” шкале) і пакінуць каментарый. Спадзяёмся, што фіналістка конкурсу “Звонкая Раніца-2” дастойна вашай увагі. Глядзіце відэа, каменціруйце, галасуйце. Падтрымайце капылянку!
Галасаванне будзе працягвацца да 24.00 31 студзеня 2012 года. Колькасць СМС з аднаго нумара неабмежавана.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии