Home
Четверг 22.05.2025 18:07

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

68

Край, адкуль ты родам...

05.01.2012
Па родзе дзейнасці часта прыходзілася працаваць з кнігай Алеся Марціновіча “Ля Каменкі бруістай”. Адсюль я разам са сваімі вучнямі чэрпала шмат інфармацыі пра гісторыю свайго роднага краю, гісторыю Капыльшчыны. І кожны раз, звяртаючыся да гэтага і іншых твораў Алеся Марціновіча, здзіўляешся, наколькі разнастайная творчая палітра, шырокія тэматычныя пошукі пісьменніка. І нават не ўяўлялася, што лёс падорыць  сустрэчу з гэтым цікавым чалавекам. Сустрэча адбылася 17 снежня 2011 года. У ДУА “Навасёлкаўскі ВПК д/с – СШ” мела месца краязнаўчая гадзіна “Край, адкуль ты родам”. Ганаровымі госцямі ўстановы былі пісьменнік, крытык, літаратуразнавец Алесь Марціновіч і пісьменніца, наша зямлячка, Леаніда Падвойская. Арганізавала сустрэчу школьны бібліятэкар Уладзіслава Іосіфаўна Ермалінская. Уладзіслава Іосіфаўна прыклала шмат намаганняў, каб у сэрцах навучэнцаў на доўгі час засталося святло і цеплыня ад зносін з цікавымі людзьмі.  Тым  больш,  што  лёс А. Марціновіча звязаны і з Навасёлкамі, куды ў 1953 годзе пераехала яго сям’я. Бацькі працавалі настаўнікамі, а сам Алесь вучыўся ў Навасёлкаўскай сярэдняй школе. Нягледзячы на ўсе свае дасягненні: лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь,  літаратурных  прэмій імя М. Багдановіча і Ул. Калесніка, лаўрэат “Залатога пяра”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, двойчы ўладальнік літаратурнай прэміі “Залаты Купідон” – гэта вельмі сціплы, адкрыты, шчыры чалавек, які заўсёды імкнецца быць аб’ектыўным. Зацікавіла сваімі творамі і расказам пра сябе Леаніда Падвойская. Своеасаблівы стыль, разуменне чалавечай псіхалогіі, гумар, непрадсказальнасць па-дзей – гэта тое, што надае творам Л. Падвойскай непаўторны каларыт. І хоць убачылі свет не так многа твораў пісьменніцы, не пакідае адчуванне, што ў гэтага мэтанакіраванага, творчага чалавека ўсё наперадзе. Самая вялікая заваёва гэтага мерапрыемства – жывая сувязь, сама сустрэча з адметнымі асобамі, якая ўдыхнула новыя жаданні, імкненні, падняла ўсіх на новую маральную прыступку, пабудзіла бегчы ў бібліятэку, а падараваныя навучэнцам установы кнігі ад пісьменнікаў яшчэ ў большай ступені спрыялі гэтаму. Святлана ЦЫГАН, дырэктар  ДУА “Навасёлкаўскі ВПК д/с – СШ”  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей