83
Благодарность гимназии №1 г. Копыля высказывают ее выпускники
10.06.2023
Народная мудрасць сцвярджае, што чалавек за жыццё павiнен зрабіць тры найважнейшыя справы: пасадзіць дрэва, пабудаваць дом, вырасціць сына.
Адзін з пунктаў гэтай міні-праграмы мы, адзінаццацікласнікі гімназіі, выканалі: пасадзілі …ружы! Сонечным майскім днём у святочнай атмасферы была закладзена алея ружаў выпускнікоў 2023 года. З добрымі думкамі і настроем дзяўчынкі і хлопчыкі, бацькі і настаўнікі пасадзілі некалькі кусцікаў кветак. Са словамі наказу выступіла дырэктар гімназіі Тамара Іванаўна Місько. Дарэчы, такая традыцыя існуе ў гімназіі не першы год. З дапамогай бацькоў мы, сёлетнія выпускнікі, яе з ахвотай прадоўжылі. Упэўнены, што пасаджаная алея – гэта часцінка нашых сэрцаў, якая назаўсёды застанецца ў роднай гімназіі, а квітнеючыя ружы – «жывы» сімвал удзячнасці ўсім, хто быў побач з намі на працягу гадоў навучання ў школе. Квітней, гімназія!
Аляксандра СМАЛЬ, Раман МАРУКІН, выпускнікі гімназіі №1 г. Капыля
Поделиться
Комментарии