Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

135

Что представляли и какую награду получили семежевские ткачихи на фестивале-ярмарке народного искусства и ремесла

07.06.2023
Прафесіяналізм і творчасць майстроў раённага цэнтра ткацтва Капыльскага раёна адзначаны Дыпломам I ступені па выніках XIV Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет». У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 300 народных умельцаў з усёй Беларусі. На плошчы старога горада ў Мінску самыя вядомыя майстры краіны, многім з якіх нададзены ганаровы статус народнага майстра, і тыя, хто з’яўляецца членам рэспубліканскага саюза майстроў народнай творчасці, прадстаўлялі адметнасці свайго рэгіёна. — Выстава раённага цэнтра ткацтва прыцягвала сваёй прыгажосцю не толькі наведвальнікаў, але і майстроў-удзельнікаў фестывалю: высокі ўзровень і прафесіяналізм семежаўскіх ткачоў, разнастайнасць тэхнік выканання посцілак, дываноў, настольнікаў, ручнікоў, паясоў былі адзначаны, і многія, карыстаючыся магчымасцю, хацелі даведацца пра сакрэты майстэрства, каб прымяніць іх і ў сваёй творчасці. Шмат шчырых слоў было сказана і членамі камісіі начале з доктарам мастацтвазнаўства прафесарам Яўгенам Сахутам наконт таго, што супрацоўнікі цэнтра рухаюцца ў правільным кірунку па захаванні традыцый мастацкага рамяства ткацтва і вышыўкі. Дарэчы, на выставе была прадстаўлена багатая калекцыя паясоў у разнастайных тэхніках выканання: на ніту, тканыя на кроснах, на дошчачках і на бердзечку з выкарыстаннем розных прыёмаў ткацтва, тканыя дываны і ручнікі, а галоўнае — унікальная вышыўка насцілам ці, як кажуць у Семежаве, нашыванне. Вышыўка насцілам мае лакальнае распаўсюджванне. Ёй упрыгожвалі жаночыя кашулі, ручнікі, навалачкі ў Капыльскім, Клецкім, Слуцкім і Салігорскім раёнах. Больш па Беларусі яна нідзе не сустракаецца. Такія прыёмы вышывання імітуюць прыёмы закладнога ткацтва ручнікоў, што занесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Свае нашытыя ручнікі для выставы  прадставілі  жыхары  Семежава  —  народны  майстар Беларусі Зінаіда Іванаўна Кравец, Ніна Паўлаўна Рымжа і Марыя Андрэеўна Харковіч. Майстар-клас па вышыўцы насцілам праводзіла народны майстар Беларусі, член ГА «Рэспубліканскі саюз майстроў народнай творчасці», загадчык раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава, а народны майстар Беларусі, майстар народных мастацкіх рамёстваў раённага цэнтра ткацтва Вера Мікалаевіч дэманстравала ткацтва ручніка на кроснах. Метадыст раённага цэнтра ткацтва Ала Ладыга — ткацтва пояса на дошчачках, а навучэнец школы ткачоў Раман Волкаў – ткацтва пояса на ніту. Таксама наш раён прадстаўлялі і майстры народнага клуба «Скарбонка», што працуе пры Капыльскім РЦК. Напрыклад, Бярнарда Леаненка, якая з’яўляецца членам рэспубліканскага саюза майстроў народнай творчасці і майстра народных мастацкіх рамёстваў раённага цэнтра традыцыйнай культуры прадстаўляла ласкутнае шыццё, а Наталля Сафронава — ткацтва пояса на бердзечку. [caption id="attachment_132599" align="alignnone" width="840"] Таццяна і Раман Волкавы, Вера Нікалаевіч і Ала Ладыга[/caption] Дзіяна ТКАЧЭНКА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей