Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Новости Копыльского региона

07.06.2023
Паводле інфармацыі раённага Савета дэпутатаў, на Капыльшчыне ў гэтым годзе запланавана знесці 51 пустуючую і старую пабудову. Зараз работы выкананы на 67%, захавана 16 дамоў, 13 фундаментаў, 5 гаспадарчых пабудоў. У тым ліку ўласнікамі знесены 25, а за кошт раённага бюджэту 7 аб’ектаў. Найбольш актыўна працуюць у Доктаравіцкім (пры плане 4 захавана 9) і Цімкавіцкім сельсаветах (6 пры запланаваных 5). З пачатку года прададзена 10 безгаспадарных дамоў: па тры ў Бабаўнянскім, Капыльскім, Пацейкаўскім і адзін у Бучацінскім сельсаветах. На тэрыторыі 200 безгаспадарных дамоў праведзена добраўпарадкаванне і абкошванне. На працягу года неабходна спілаваць 642 аварыйна-небяспечныя дрэвы, план выкананы на 72%, у Бучацінскім, Капыльскім, Семежаўскім і Цімкавіцкім план перавыкананы. За веснавы перыяд пасаджана 476 дрэў, 237 кустарнікаў, каля 8,5 тыс. штук кветак. Актыўна азеляненнем займаюцца ў Семежаўскім і Слабада-Кучынскім сельсаветах. Старыя агароджы знесены больш чым на 2200 м, адрамантавана, у тым ліку насельніцтвам, звыш 1000 м, устаноўлена новых — 1775 м. З пачатку года прыбрана 170 стыхійных сметнікаў, у тым ліку ў маі — 49. Найбольшая іх колькасць у Бабаўнянскім і Доктаравіцкім (па 28) і Капыльскім (27) сельсаветах. Барацьбу з баршчэўнікам Сасноўскага вядуць ва ўсіх сельсаветах, дзе расце гэта інвазіўная расліна. Ужо апрацавана больш чым 10 га.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей