Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Четыре гимназиста из Копыля получили наивысшую оценку на централизованном экзамене

03.06.2023
Чатыры гімназісты атрымалі найвышэйшую адзнаку падчас цэнтралізаванага экзамену. Днямі былі падведзены вынікі першага цэнтралізаванага экзамену па адной з дзвюх дзяржаўных моў. Прыемнай весткай для Капыльшчыны стала тое, што адразу чатыры навучэнцы гімназіі №1 г. Капыля здалі іспыт па беларускай мове са 100-бальным вынікам. Даведаліся, як рыхтаваліся і дзеці, і настаўнікі. Погляд настаўнікаў – Трэба адзначыць, што вучні вельмі моцныя, – кажа настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі №1 Жанна Мечыславаўна Лапотка. – Мне вельмі прыемна, што з васьмі вучняў, з якімі я працавала, тры атрымалі найвышэйшы бал. Мы шмат часу адводзілі на тое, каб добра падрыхтавацца, як непасрэдна на ўроках, так і дадаткова. Пасля вынікаў рэпетыцыйнага тэсту звярнулі ўвагу на тыя пытанні, якія неабходна было дапрацаваць. Адзначу, што заўсёды імкнулася даць больш складаныя заданні. Вучні, канечне ж, абураліся, але вынік атрымаўся годны. Прыемна, што ў 2019 годзе мая вучаніца Юліяна Канончык, а ў 2020-м Алена Круглік таксама атрымалі па беларускай мове 100 балаў, а гэта ў першую чаргу добры стымул для наступных выпускнікоў. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі №1 Ала Уладзіміраўна Панашчык таксама задаволена вынікамі ЦЭ: адна з яе вучаніц, Дар’я Рымашэўская, таксама атрымала 100 балаў. Педагог рэкамендавала адпрацоўваць свае навыкі на тэставых заданнях. Пажадала вучням быць мэтанакіраванымі і працаздольнымі, бо ад гэтага непасрэдна залежыць іх паспяховы вынік. – Насамрэч, рэпетыцыйнае тэсціраванне і цэнтралізаваны экзамен некалькі адрозніваюцца адзін ад аднаго, – разважае Дар’я Рымашэўская. – Было вельмі складана перайсці на такі фармат, але я справілася. Чаму беларуская мова, спытаецеся вы? Лічу, што многія вучні школы са мною будуць згодны: шмат карысных ведаў з пятага класа нам дала моцны і патрабавальны настаўнік, якога ўжо няма з намі, – Лазоўская Людміла Уладзіміраўна. [caption id="attachment_132434" align="alignnone" width="600"] Ала Уладзіміраўна Панашчык з вучаніцай Дар’яй Рымашэўскай[/caption] Уражанні вучняў Раман Марукін выбраў экзамен па беларускай мове нездарма. Хлопец з маленства палюбіў нашу меладычную і прыгожую мову, таму быў упэўнены ў добрым выніку цэнтралізаванага экзамену. Першапачаткова Раман ставіў перад сабой мэту – здаць ЦЭ на 100 балаў. Пасля іспыту былі сумненні, што дзесьці памыліўся, але гэтыя думкі гнаў прэч. Тым выпускнікам, якія таксама будуць праз год здаваць цэнтралізаваны экзамен, Раман Марукін пажадаў быць больш уважлівымі, пастарацца супакоіцца і не хвалявацца. Сканцэнтраваць усю ўвагу на заданнях і, канечне ж, калі ўзнікаюць сумненні наконт нейкага пытання, не спяшацца рабіць яго адразу. Лепей пачаць іншае заданне, а пасля вярнуцца да таго, што выклікала цяжкасць. – Калі паўстала пытанне выбару, якую дзяржаўную мову буду здаваць на цэнтралізаваным экзамене, вырашыла, што беларуская мне бліжэй, – разважае Аляксандра Смаль. – З пятага класа атрымала добрыя веды, бо з намі працаваў вельмі моцны настаўнік – Лазоўская Людміла Уладзіміраўна. Яна ўсё зрабіла для таго, каб дзеці палюбілі гэты прадмет. На жаль, Людміла Уладзіміраўна раптоўна пайшла з жыцця. У 10 класе я выбрала профільны клас і стала вывучаць беларускую мову паглыблена. Вядома ж, хочацца сказаць дзякуй і Жанне Мечыславаўне, якая моцна перажывала за нас. Паліна Кісялёва таксама атрымала самы высокі бал. Дзяўчына ўпэўнена, што ад ведаў і падрыхтаванасці вучняў залежыць добры вынік. На экзамене неабходна старацца супакоіцца і не хвалявацца. – Важна сур’ёзна аднесціся да гэтага выпрабавання, – упэўнена Паліна. – Гэта наша будучыня. Хачу выказаць словы удзячнасці Жанне Мечыславаўне, якая ніколі не шкадавала для нас часу. Мы выконвалі шмат нялёгкіх заданняў. За гэтыя гады яна добра падрыхтавала нас. Хтосьці пацвердзіў адзнаку, некаторыя павысілі свой бал, а мы і ўвогуле сталі абсалютнымі лідарамі. [caption id="attachment_132433" align="alignnone" width="840"] Настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі №1 Жанна Мечыславаўна Лапотка са сваімі вучнямі Аляксандрай Смаль, Раманам Марукіным і Палінай Кісялёвай[/caption] Гутарыла Наталля ДАВЫДЗЕНКА Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей