39
Плённае супрацоўнiцтва
31.12.2011
Надзвычай прыемная падзея адбылася напярэдадні навагодніх свят у Капыльскай дапаможнай школе-інтэрнаце. Тут ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося адкрыццё новага чатырохпакаёвага дома для выхаванцаў установы адукацыі. Тым самым быў падведзены своеасаблівы вынік той плённай сумеснай працы, якая, паводле слоў дырэктара школы-інтэрната Марыны КРЭПСКАЙ, вялася на працягу ўсяго года.
— Мы вельмі ўдзячны тым калектывам і іх кіраўнікам, якія не засталіся абыякавымі да патрэб нашай школы і яе выхаванцаў, — гаворыць Марына Іосіфаўна. — Хацелася б у гэты пераднавагодні дзень выказаць самыя шчырыя словы ў адрас кіраўніцтва саўгасаў “Лясное” і “Прамень”, РСУП “Бабоўня”, фермерскіх гаспадарак “Бабко” і “Кубрак”, капыльскага ўпраўлення капбудаўніцтва, ПМК-194, масласырзавода, ААТ “Капыльскае”. Усе гэтыя арганізацыі і ўстановы імкнуліся зрабіць свет дзяцей-сірот больш радасным і ўтульным, атулялі іх увагай і падтрымкай. Ад імя ўсяго нашага калектыву хочацца пажадаць усім моцнага здароўя, натхнення і вялікага чалавечага шчасця. Спадзяёмся на наша далейшае плённае супрацоўніцтва.
Гутарыла Маргарыта САКОВІЧ
Поделиться
Комментарии