Такую назву меў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Семежаўскай сярэдняй школе, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча
Настаўнікі і вучні нашай школы рыхтаваліся да гэтай падзеі загадзя. 5 снежня на ўрачыстай лінейцы вучні 9 класа аб’явілі аб адкрыцці Тыдня. У гэты ж дзень вучні 5 класа прынялі ўдзел у лінгвістычным конкурсе. Перамогу ў ім атрымала Алена Казакевіч.
6 снежня ў малодшых класах прайшоў ранішнік «Як зорка ясная над родным небам». Дзякуючы намаганням настаўнікаў пачатковых класаў Галіны Мікалаеўны Драцкай і Алены Міхайлаўны Голец, мерапрыемства атрымалася выдатным. Хочацца адзначыць вучаніцу 3 класа Валерыю Козел і вучаніцу 4 класа Анастасію Зеньковіч, якія бліскуча справіліся з роллю вядучых.
У сераду, 7 снежня, сіламі вучняў 11 класа і іх класнага кіраў-ніка Святланы Леанідаўны Шчэрба былі падрыхтаваны і праведзены ва ўсіх класах інфармацыйныя гадзіны «Максім Багдановіч – адна з самых яркіх зорак на небасхіле беларускай паэзіі».
На наступны дзень, вучні 6 і 7 класаў паспрабавалі свае сілы ў гульні-спаборніцтве «3 рога ўсяго многа». Каманда 6 класа «Марсіяне» атрымала ўпэўненую перамогу над камандай сямікласнікаў «Зямляне» з лікам 20:14.
9 снежня, у пятніцу, былі падведзены вынікі віктарыны «Мой край, мае карані». Пераможцам віктарыны стала вучаніца 10 класа Надзея Аляшкевіч.
А завяршаючым акордам тыдня стала літаратурна-музычная вечарына «Што зрабіць мне, каб кветкі не звялі». Ад імя усіх вучняў хочацца сказаць вялікі дзякуй нашаму настаўніку беларускай мовы і літаратуры Ірыне Вячаславаўне Паўлюшчык, якая падрыхтавала і зрабіла гэты тыдзень вельмі насычаным і цікавым для ўсёй школы. Яна далучыла нас да высокай паэзіі Багдановіча, да яго непаўторнага таленту.
Думаю, ды і ўпэўнена, што да цудоўнай творчасці выдатнага паэта я не раз буду вяртацца, бо яна невычэрпная.
Надзея Аляшкевіч,
вучаніца 10 класа Семежаўскай СШ
Комментарии