Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Найбольш хвалююць камунальныя праблемы

09.06.2010

Адбыліся чарговыя выезды інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама.

Падчас сустрэч удзельнікі пазнаёміліся з сацыяльна-эканамічнай, грамадска-палітычнай сітуацыяй у раёне, мелі магчымасць задаць набалелыя пытанні. Так, у працоўным калектыве раённага вузла электрасувязі, куды выязджала група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Алай Раманоўскай, былі зададзены пытанні па рамонце шлюза на сажалцы ў в. Леткаўшчына, па добраўпарадкаванні вуліц Садовай і Русанкі ў г. Капылі. Члены ІПГ пад кіраўніцтвам старшыні райсавета дэпутатаў Марыі Сандрозд сустрэліся з працаўнікамі СВК “Пацейкі”. Вяскоўцаў хвалявалі пытанні па пераносе міні-палігона, адрэгуляванні графіка збору смецця, па завяршэнні рамонту каналізацыйнай станцыі па вул. Школьнай і ўключэнні ў праграму “Чыстая вада” будаўніцтва міні-станцыі абезжалезвання вады ў аграгарадку Пацейкі.

Сяргей КОЗЕЛ


Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей