У сельскагаспадарчым філіяле “Руднае” тэхніка ўжо часткова пастаўлена на зімовае захоўванне, астатняя праходзіць бягучы рамонт. Цяпер вядзецца ў асноўным рамонт прычапнога інвентару
[caption id="attachment_15308" align="aligncenter" width="448" caption="Ігар Цвілевіч"]
[/caption]
Як паведаміў галоўны інжынер філіяла Мікалай Сіцкі, у гаспадарцы маецца 27 трактароў, з якіх ужо 24 хоць сёння гатовы выйсці ў поле. “На гэты момант вядзём рамонт тэхнікі для суцэльнай апрацоўкі глебы і пасяўных агрэгатаў”, - адзначае Мікалай Аляксандравіч. – Плугі, можна сказаць, адрамантаваны поўнасцю. Адзін культыватар яшчэ неабходна давесці да толку. Пасяўныя агрэгаты для сяўбы збожжавых гатовыя на 100%. Для нарыхтоўкі сена і сенажу маюцца два комплексы, адзін з іх патрабуе невялікага рамонту”.
У мехмайстэрні сельскагаспадарчага філіяла спорна ішла работа. “Цяпер вядзём рамонт культыватара КПС-6, наладжваем камбінаваныя глебаапрацоўчыя агрэгаты АКШ-6, АКШ-7,2. Таксама працягваем наладжваць трактары МТЗ-82 і МТЗ-80, – тлумачыць загадчык мехмайстэрні Уладзімір Лагішынец. – Неабходныя запчасткі дзе прыкупляем, а дзе і вырабляем уласнымі сіламі. Тэхніка для вядзення веснавых палявых работ будзе гатова. Пасля прыступім да бягучага рамонту кукурузнай сеялкі”.
[caption id="attachment_15309" align="aligncenter" width="443" caption="Уладзімір Лагішынец і Іван Беразун"]
[/caption]
Механізатар Мікалай Насевіч і слесар Юрый Галушка вялі рамонт МТЗ-82. “Трактар старэнькі, паляцела каробка. Таксама мяняем падшыпнікі, зношаныя ўтулкі, - расказвае Мікалай Уладзіміравіч. – Да гэтага адзін рамантаваў, а сёння вось далі памочніка”. З веданнем справы вёў наладку АКШ Уладзімір Захарэвіч.
Мікалай Сіцкі адзначыў, што вялікую дапамогу ў рамонце сельгастэхнікі аказвае і адміністрацыя ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс”, і абласное аб’яднанне. “Хачу сказаць, што з нашага боку да іх ніякіх прэтэнзій няма. Калі звяртаемся, заўсёды з разуменнем адносяцца. Дзе ёсць якая капейка – выдзяляюць на запасныя часткі, дапамагаюць з больш складаным рамонтам”.
Пакуль дазваляе надвор’е і маразы не скавалі зямлю, гаспадарка вядзе і ворыва. Тут па-майстэрску спраўляецца Ігар Цвілевіч, які працуе на МТЗ-3022. “Год таму атрымаў гэту новую тэхніку, таму і рамонт пакуль не патрабуецца. У рабоце не падводзіць”, – тлумачыць малады механізатар.
Такім чынам, гатоўнасць парку з улікам трактароў, якім не патрэбен рамонт, знаходзіцца на высокім узроўні, і да вясенняй пасяўной 2012 года гаспадарка падыдзе, як кажуць, у поўнай баявой.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии