Члены пярвічнай ветэранскай арганізацы ААТ “Піянер-Агра” сумесна з вучнямі Ванелевіцкай СШ заклалі алею ветэранаў, прысвечаную Году міру і стварэння.

- Будучая алея, якую мы высадзілі ў парку Моладзі, не толькі ўпрыгожыць парк, але і стане сімвалам сяброўства, адзінства сувязі пакаленняў і міру, - кажа старшыня ветэранскай арганізацыі
Ганна Торык. - Прыемна было назіраць, як побач з 88-гадовай Ганнай Раманаўнай Лазюк, з людзьмі пажылога ўзросту працуе наша маладое пакаленне.

У гэты дзень было пасажана 65 кустоў гартэнзій з асабовага падворку Ганны Торык.
Комментарии