Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Як прайшоў тыдзень? (CMigrator copy 7)

23.12.2011
Сваімі меркаваннямі дзеліцца старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў педагагічнай працы СШ №3 г. Капыля, член прэзідыума райсавета ветэранаў Святлана ШЫМАНСКАЯ АбрадавалА На першы погляд нічога незвычайнага за гэты час у мяне не адбылося. Але ж на гэтым тыдні ўбачыла, што ў цэнтры Капыля пачалі ўпрыгожваць ёлку. Дарэчы, сёлета яна вылучаецца багатымі пышнымі галінамі з шышкамі. Гэта набліжае нас да навагодніх святаў. Хочацца спадзявацца, што надыходзячы год будзе лепшым. Абнадзейвае Жыццё рухаецца. У ім ёсць месца пазітыву. Беларусам дзяржавай падрыхтаваны нядрэнны падарунак: са студзеня 2012 года мінімальная зарплата павялічыцца да 1 млн руб. Гэта не можа не абнадзейваць на фоне цэн, якія растуць. Не магу не ўзгадаць пра лёс нашага касцёла. Спадзяюся, што пытанне з яго далейшай газіфікацыяй у хуткім часе вырашыцца з дапамогай жыхароў Капыльшчыны. ПРЫЕМНАЯ НАВІНА Біятлон – любімы від спорту многіх беларусаў, у тым ліку і нашай сям’і. Мы вельмі парадава-ліся перамозе Дар’і Домрачавай на Кубку свету. А ў асабістым жыцці – чакаецца папаўненне ў сям’і маіх родных. ХВАЛЮЕ Выклікае хваляванне, што не ўсім людзям жывецца мірна і спакойна. Напрыклад, трагічнае здарэнне ў Бельгіі, падчас якога пацярпелі больш чым сто чалавек. Безумоўна, сэрца сціскаецца ад такіх падзей. НАСЦЯРОЖВАЕ Заўсёды задумваюся, калі чую зводку ДАІ аб вялікай колькасці ДТЗ. У першую чаргу яны адбываюцца з-за нізкай культуры і пешаходаў, і вадзіцеляў. На жаль, людзі пакуль не заўсёды паважаюць адзін аднаго. ЖАДАЮ Хацелася б пажадаць, каб на вуліцах было больш радасці, а вочы ў людзей загараліся ад таго, што яны бачаць змены ў лепшы бок. А таксама дзяліліся з навакольнымі цеплынёй сваёй душы. Будзе так – будзе ўсё добра і ў краіне. Запісаў Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей