Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Размышлениями о геноциде белорусского народа делится внештатный корреспондент «СП» Константин Корнелюк

25.04.2023
Хутка мы адзначым Дзень Перамогі. Для беларусаў гэта свяшчэннае свята, даніна памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам – усім, хто набліжаў Перамогу. З грамадзянскай заклапочанасцю і патрыятычнай неабыякавасцю глядзеў у апошні час шматлікія навіны, перадачы, рэпартажы каналаў Беларускага тэлебачання, чытаў матэрыялы ў айчынных газетах, прысвечаныя тэме канцлагераў. На жаль, наш свет сёння звар’яцеў. Таму хацеў бы параіць замежным турыстам Беларусі перш за ўсё наведаць адзін з самых сумна вядомых лагераў на нашай тэрыторыі — Трасцянец. Фабрыку смерці, якая тэрытарыяльна дзялілася на тры часткі: вёска Трасцянец — сам лагер, урочышча Шашкаўка, дзе масава палілі людзей, і ўрочышча Благаўшчына, дзе расстрэльвалі… І калі сёння нейкі юнак ці нават сівы мужчына апраўдвае фашызм, калі некаму даспадобы свастыка — адразу трэба ехаць «падлячыць» сваю паганую душу ў канцлагер на экскурсію… Нам, нашчадкам, у ХХІ стагоддзі нельга ніколі забываць, што ў адносінах да беларускага насельніцтва менавіта нямецкія ўлады распачалі палітыку вар’яцкага генацыду. Уключэнне Беларусі ў сферу «жыццёвай прасторы гітлераўскай Германіі» прадвырашыла лёс беларускага народа: згодна з планам «Ост» на Беларусі павінна было застацца не болей 25% насельніцтва ў якасці рабочай сілы, астатнія неабходна было знішчыць. Летам-восенню 1941 г. на Беларусь былі ўведзены ўкраінскія і літоўскія прафашысцкія фарміраванні, якія адрозніваліся асаблівай жорсткасцю нават у параўнанні з нямецкімі вайскоўцамі. Літоўскі батальён толькі з 5 кастрычніка па 7 лістапада 1941 г. знішчыў 43 тысячы беларусаў. Фашысты былі «вялікімі фантазёрамі», стварылі сістэму лагераў і турмаў для розных катэгорый зняволеных. Ваеннапалонныя ўтрымліваліся ў дулагах, шталагах, афлагах, цывільныя асобы — у працоўных лагерах СД, перасыльных лагерах СС, штрафных лагерах… Не магу не адзначыць, што больш людзей загінула зусім не на франтах, а ў лагерах смерці. Укараняўся «новы парадак», на практыцы дзейнічала «расавая тэорыя», якая абвяшчала панаванне адной нацыі над іншай. Масавыя расстрэлы, павешанні, спаленні зажыва, прымяненнні «душагубак» — далёка не поўны пералік сродкаў, пры дапамозе якіх здзяйснялася палітыка знішчэння. У гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і народнай памяці Азарыцкі лагер смерці значыцца ў спісе самых страшных месцаў па ўмовах утрымання і метадах знішчэння людзей. У мясцовай школе ў Азарычах створаны музей, прысвечаны гэтай страшнай трагедыі. Мне давялося пабываць у Нацыянальнай бібліятэцы, калі там былі адкрыты выставачныя модулі пра Азарыцкі лагер смерці як часткі перасоўнай выставы «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць». Пабываў я і на прэзентацыі кнігі гісторыка Міхася Сінькевіча і былога вязня Азарычаў Аркадзя Шкурана «Палессе: трагедыя і памяць». У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны вялікі рэзананс выклікала выстава «Азарычы — трагедыя мірнага насельніцтва Беларусі». Сёння на Беларусі  яшчэ  пражываюць некаторыя вязні канцлагераў. У кожнага свой лёс, свае ўспаміны пра тыя страшныя дні, калі любая  хвіліна, любы крок маглі стаць апошнімі. Амаль усе яны тады былі дзецьмі ці падлеткамі, але і сёння ў сэрцах баліць… Яны лічыць, што мір, згода ў грамадстве, краіне, свеце — галоўнае, што кожнаму з нас неабходна берагчы і шанаваць!.. Толькі захоўваючы памяць пра тыя страшныя падзеі, па-сапраўднаму аддаючы даніну павагі тым, хто выжыў у пекле, можна спадзявацца: падобнае больш ніколі не паўторыцца. Будзем разам шанаваць і берагчы мір на роднай зямлі! Мы, беларусы, на працягу сваёй гісторыі не раз пераконваліся, што для нас захопніцкія ідэі з’яўляюцца чужымі. І мы ўмеем супрацьстаяць ідэям фашызму, шавінізму, нацыяналізму. Да гэтага нас заклікае кроў нашых папярэднікаў, аддадзеная за светлую будучыню. Канстанцін КАРНЯЛЮК, пазаштатны аўтар «СП»

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей