30
Председатель райисполкома Сергей Пилищик провел очередной прием граждан
14.04.2023
На чарговы прыём да старшыні райвыканкама Сяргея Пілішчыка паступілі тры звароты грамадзян і адзін ад прадстаўніка юрыдычнай асобы. Пытанні — пераважна жыццёва-бытавыя.
Напрыклад, адну з капылянак хвалявала пытанне з прадаўжэннем маршруту гарадскога аўтобуса па аграгарадку Скабін. Магчымасці развароту транспарту і абсталявання прыпыначнага пункта на месцы разглядала камісія, якая вызначыла, што патрабуецца дэталёвае вывучэнне ўсіх абставін, звязаных з гэтым маршрутам. Заяўніку будзе дадзены пісьмовы адказ у рамках вызначанага заканадаўствам часу.
Жыхарка аднаго са шматкватэрных дамоў па вул. Новай у Цімкавічах прасіла дапамогі ў паскарэнні рамонту жыллёвых пабудоў. Кіраўнік раёна даручыў прадстаўнікам ААТ «Капыльскае», на балансе якіх знаходзіцца будынак, пазнаёміць заяўніцу з пералікам першачарговых работ. Пытанне будзе знаходзіцца на кантролі да пачатку ацяпляльнага сезона.
Да старшыні райвыканкама звярнуліся і маладыя сем’і, якія вядуць будаўніцтва ўласнага жылля па вул. Маладзёжнай у Цімкавічах. Ім дадзены тлумачэнні наконт падвядзення газу і электраацяплення. Як паабяцалі ў раёне газазабеспячэння, у 2025 годзе запланавана газіфікацыя дадзенай вуліцы.
Па пытанні пагашэння запазычанасці адным з сельгаспрадпрыемстваў раёна перад прыватным прадпрыемствам за сродкі аховы раслін кіраўнік гаспадаркі запэўніў у далейшым строга прытрымлівацца графіка.
Сяргей КОЗЕЛ
Источник: Слава працы
Поделиться
Комментарии