Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

194

Неабходна забяспечыць рост эканомікі

21.12.2011
Як будуць выконвацца на Капыльшчыне задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам падчас работы пастаянна дзеючага семінара кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржорганаў, які адбыўся на мінулым тыдні і быў прысвечаны тэме імпартазамяшчэння. Пра гэта ішла размова на нарадзе, якую правёў у панядзелак старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня з начальнікамі ўпраўленняў, аддзелаў, служб райвыканкама, кіраўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў горада. На два дні раней такая размова адбылася з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны. “Паколькі наш раён сельскагаспадарчы, галоўная задача для нас, — адзначыў Анатоль Іосіфавіч, — прыкласці максімум намаганняў для росту вытворчасці ва ўсіх сферах дзейнасці. А рэзервы ў нас ёсць, трэба толькі правільна іх рэалізаваць.” Кіраўнік раённай “вертыкалі” запатрабаваў больш актыўнасці праяўляць аддзелу эканомікі, праўленню райспажыўтаварыства, будаўнічым і прамысловым арганізацыям. “Трэба навучыцца зарабляць грошы ў кожнай сферы”, — рэзюміраваў ён. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей