Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Копыльщина начала сезон соревнований на свежем воздухе весенним легкоатлетическим кроссом

12.04.2023
Стартавалі каля 130 школьнікаў з дзесяці ўстаноў адукацыі. Да іх далучыліся больш за 40 прадстаўнікоў з 13 арганізацый раёна. І дарослых, і юных спартсменаў падтрымала начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алена Карповіч. [caption id="attachment_127790" align="alignnone" width="840"] На старце дыстанцыі ў 1 км - жанчыны[/caption] — Вясенні крос — штогадовае мерапрыемства, арганізаванае нашым упраўленнем, — адзначыла падчас адкрыцця Алена Алегаўна. — У першую чаргу крос праводзіцца, каб дапамагчы сфарміраваць  здаровы лад жыцця ў дзяцей і падлеткаў, прыцягнуць моладзь і насельніцтва да заняткаў даступнымі відамі спорту. Вынікі вызначаць наймацнейшыя каманды і лепшых бегуноў для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах. Цешыць тое, што колькасць юных спартсменаў з кожным годам не памяншаецца, а толькі павялічваецца. Барацьба на даволі няпростай бегавой трасе, размешчанай каля фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, разгарнулася гарачая. У залежнасці ад узросту спартсменам трэба было прабегчы пэўную колькасць кіламетраў. Пад воклічы гледачоў кожны імкнуўся выкласціся на ўсе сто. Спартыўны поспех усміхнуўся самым падрыхтаваным і вынослівым. У асабістым заліку абсалютную перамогу ў старэйшых узроставых групах сярод мужчын святкавалі ўсім вядомы Сяргей Місючэнка з Капыльскай ЖКГ і Павел Лазоўскі ад філіяла «Лакнея»,  сярод  жанчын  —  Кацярына  Князюк (СШ №2 г. Капыля) і Лізавета Буднікава (ф-л «Лакнея»). Сярод юнакоў вызначыліся Яўген Корык і Мікіта Ліннік з СШ №2, Настасся Турэйка з СШ №3 г. Капыля і Дар’я Серпітоўская з СШ №2. Лепшыя вынікі ў хлопчыкаў паказалі Дзмітрый Чаркас (СШ №3) і Ягор Чаркас (гімназія №1 г. Капыля), у дзяўчынак — Уладзіслава Юха (гімназія №1) і Марыя Бушыла (СШ №2). Усе яны і прызёры атрымалі ўзнагароды ад упраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей