Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

О традиционной одежде Копыльщины говорили клубные работники во время очередного семинара

07.04.2023
Мерапрыемства адбылося ў раённым цэнтры культуры, дзе сабраліся работнікі клубных устаноў Капыльшчыны. Да ўвагі прысутных была разгорнута выстава традыцыйнага адзення, якое выкарыстоўвалі жыхары розных вёсак раёна. Загадчык раённага цэнтра традыцыйнай культуры Галiна Гурло пазнаёмiла ўдзельнікаў мерапрыемства з разнастайнасцю i багаццем арнаментальных форм у вышыўцы i ткацтве, асобнымі дэталямі касцюма, арыгiнальнымi лакальнымi ўзорамi. Як адзначыла Галіна Аляксандраўна, першым этапам па ўзнаўленні народнага касцюма Капыльскага раёна стала правядзенне даследчай работы па вывучэнні яго асаблівасцей. Супрацоўнікі клубных устаноў Капыльшчыны на чале з калегамі раённага цэнтра традыцыйнай культуры па крупінках збіралі тое, што не паспелі знішчыць людзі і няўмольны час. Быў сабраны апісальны, ілюстрацыйны і прадметны матэрыялы. На іх аснове таленавітыя майстрыхі па кнігах, фотаздымках, частках адзення і апісаннях, сабраных у мясцовых людзей старэйшага пакалення, спрабавалі аднавіць адзенне нашых продкаў. [caption id="attachment_127544" align="alignnone" width="840"] Стылізаваныя касцюмы Таццяны Волкавай (першая злева) і Бярнарды Лявоненкі (у цэнтры) прадстаўляюць гурткоўцы РЦДТ[/caption] З даследчых матэрыялаў навукоўцаў па зборы народнага беларускага касцюма, а менавіта вядомага беларускага мастацтвазнаўца і этнографа Міхася Раманюка, які ў 80-я гады мінулага стагоддзя праводзіў даследаванне мясцовых строяў на Капыльшчыне, наш строй названы як «капыльска-клецкі». Збор матэрыялаў па традыцыйным адзенні паказаў, што строй Клецкага раёна вельмі падобны да капыльскага: крой дэталяў касцюма аднолькавы, адрозненне толькі ў арнаментальным аздабленні рукавоў у жаночых сарочках, кашулях, фартухах, гарсэтах, а вось андаракі і спадніцы адрозніваюцца буйнымі і частымі складкамі. Па словах дырэктара РЦТК Галіны Гурло, аднавіць гісторыю касцюмаў поўнасцю сёння даволі цяжка. Не ўсе знаходкі вывучаны, не ўсе вёскі даследаваны, што дазваляла б рабіць самастойны аналіз і апісанне касцюма. Але тое, што сабрана, дае магчымасць атрымаць дастаткова аб’ектыўныя ўяўленні аб традыцыйным адзенні, якое існавала на Капыльшчыне на пачатку ХХ ст. Акрамя таго ў творчай лабараторыі гаварылі пра работу па ўзнаўленнi традыцыйнага адзення i яго цяперашняе выкарыстанне ў культурным жыццi раёна. Таму былi прадстаўлены стылiзаваныя касцюмы, створаныя загадчыкам раённага цэнтра ткацтва Таццянай Волкавай i майстрам мастацкiх рамёстваў РЦТК Бярнардай Лявоненкай. Калекцыя стылізаванага беларускага народнага касцюма выканана са 100-гадовага тканага льнянога палатна ў тэхніцы ласкутнога шыцця. Яна ўнікальная тым, што дзякуючы здымным дэталям можна збіраць розныя варыянты касцюмаў і нават выкарыстоўваць іх у паўсядзённым жыцці. Не дзіўна, што погляды прысутных былі засяроджаныя на незвычайных унікальных уборах. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей